Уладзімір Віктаравіч Дзялендзік

беларускі бізнесмен

Уладзімір Віктаравіч Дзяле́ндзік (нар. 29 студзеня 1952, в. Зажэвічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі бізнесмен.

Уладзімір Віктаравіч Дзялендзік
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
29 кастрычніка 2000 — 16 лістапада 2004
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Васілевіч Ярмошын
Генадзь Васілевіч Навіцкі
Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
16 лістапада 2004 — 27 кастрычніка 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Нараджэнне 29 студзеня 1952(1952-01-29) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Кіеўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», Міжнародную акадэмію інфармацыйных тэхналогій.

У 2000—2004 і 2004—2008 гадах выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га і 3-га скліканняў.

Заснавальнік кампаніі «Дарыда». Утрымліваў футбольную каманду «Дарыда».

Жанаты, мае дачку.

Погляды

правіць

Падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, выступае катэгарычна супраць аб'яднання з Расіяй і адзінай валюты. Падтрымлівае беларускую мову[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага і Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы. Мае падзяку Прэзідэнта Беларусі за актыўны ўдзел у развіцці айчыннага спорту і ўдасканаленне спартыўнай базы ў краіне.

Зноскі

Спасылкі

правіць