Уладзімір Вітальевіч Далгіх
Уладзімір Вітальевіч Далгіх (26 лютага 1969, г. Гродна) — беларускі артыст балета. Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996).
Уладзімір Вітальевіч Далгіх | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лютага 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1987 годзе Беларускае харэаграфічнае вучылішча. 3 1989 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Творчасць
правіцьТворчасці Далгіх уласцівы пластычная выразнасць, сэнсавая напоўненасць, тонкая псіхалагічная распрацоўка партый, высакародства і рамантычная ўзнёсласць светаўспрымання яго герояў. Сярод партый: Яраполк («Страсці» А. Мдывані), Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль » А. Адана), Джэймс («Сільфіда » Х. Левенскольда), Палемон («Ундзіна » Г. Хенцэ), Рамэа («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Спартак («Спартак » А. Хачатурана), Феб («Эсмеральда » Ц. Пуні), Філіп («Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Факір («Баядэрка » Л. Мінкуса).
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).
Літаратура
правіць- Т. М. Мушынская. Далгіх Уладзімір Вітальевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.