Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч
Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч (1 сакавіка 1943, в. Цяцеркі, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт.
Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1943 (81 год) ці 1943[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). З 1969 года працаваў у будаўнічай арганізацыі ў Мінску, у 1988—2000 гадах у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.
Творчасць
правіцьДрукуецца з 1975 года. Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Паэзія Пецюкевіча адметная лірычнасцю, патрыятычным пафасам, паглыбленым над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі. На яго вершы напісаны зборнік песень «Добры дзень, садок дзіцячы», араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз. Даўгалёў), шматлікія песні (кампазітары М. Алешка, Дз. Даўгалёў, Л. Захлеўны, М. Пецюкевіч, П. Яроменка і інш.).
Бібліяграфія
правіць- «Узняўся белы птах», Вільня, 2004
- «Струны пілігрыма», Мінск, 2011
- «Пад залатым купалам», Мінск, 2011
- «Трыялеты», Мінск, 2020
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 6 жніўня 2024.
Літаратура
правіць- Пецюкевіч Уладзімір Генрыхавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).