Адкрыць галоўнае меню

Уладзімір Еўдакімавіч Снапкоўскі

Уладзімір Еўдакімавіч Снапкоўскі (22 мая 1954, Віцебск) — доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1995).

Уладзімір Еўдакімавіч Снапкоўскі
Дата нараджэння 22 мая 1954(1954-05-22) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віцебскую СШ № 20 (1971), гістарычны факультэт БДУ (1976), аспірантуру (1979) і дактарантуру (1992) пры Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Малодшы і старшы навуковы супрацоўнік (1979 — 82), старшы навуковы супрацоўнік (1988 — 93) Інстытута гісторыі, вучоны сакратар аддзялення грамадскіх навук АН Беларусі (1982 — 88), адначасова (1980—93) выкладчык кафедры новай і навейшай гісторыі гістарычнага факультэта БДУ. 3 1993 г. прафесар кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ, адначасова вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, таксама загадчык аддзела нацыянальных і міжнародных адносін Інстытута гісторыі (1995—2000).

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе беларускую эміграцыю, міжнародныя адносіны і арганізацыі ў 20 ст., працуе ў галіне гістарыяграфіі ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Беларусі, паліталогіі і сацыялогіі. Аўтар больш чым 140 навуковых і навукова-папулярных прац, у т.л. манаграфій «Беларуская ССР у ААН (1944—1985)» (Мн., 1985), «Дзве германскія дзяржавы і еўрапейская бяспека: гісторыя і сучаснасць» (Мн., 1989, у сааўтарстве з М. Г. Елісеевым), «Шлях Беларусі ў ААН. 1944—1945 гг.» (Мн., 1994) і «Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі: 1944—1953 гг.» (Мн., 1997). Шэраг артыкулаў надрукаваныя ў Расіі, Польшчы, Аўстрыі, ЗША. Актыўна супрацоўнічае з замежнымі калегамі. У 1998 г. як запрошаны вучоны Інстытута Гарымана Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку вывучаў у ЗША сучасную палітыку ЗША і краін Захаду ў дачыненні да Беларусі. Член Рады Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, член Беларускай асацыяцыі палітычных навук, вучоных саветаў факультэта міжнародных адносін БДУ і Інстытута гісторыі, спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па палітычных навуках і па гісторыі знешняй палітыкі і міжнародных адносін пры БДУ.

БібліяграфіяПравіць

  • Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі. 1944—1953 гг.. — Мінск: Беларуская навука, 1997. — 208 с. — ISBN 985-08-0028-3.
  • Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі ў 2 частках / рэд. Г.В. Мыцык. — Мінск: БДУ, 1997. — Т. 1. Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца ХУІІІ ст. — 281 с. — 600 экз. — ISBN 985-445-902-0.
    • Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі ў 2 частках. — Мінск: БДУ, 2004. — Т. 2. Ад канца канца ХVІІІ да пачатку XXI ст. — 303 с. — ISBN 985-485-268-7.
  • Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. — Мінск: БДУ, 2007. — 183 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-485-521-9.
  • Беларуска-расійскія адносіны. — Мінск: БДУ, 2009. — 139 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-518-119-5.
  • Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914 - 1991 гг.): зб. дак. і матэрыялаў у 4 тамах / склад. А.Ф. Вялікі, гал.рэд. Сяргей Мартынаў. — Мінск: Юніпак, 2010. — Т. 3. 1 верасня 1939 г. — 3 ліпеня 1944 г. — 444 с.
    • Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914 - 1991 гг.): зб. дак. і матэрыялаў у 4 тамах / склад. А.Ф. Вялікі, гал.рэд. Сяргей Мартынаў. — Мінск: Юніпак, 2012. — Т. 2. 19 сакавіка 1921 –31 жніўня 1939 г. — 480 с.
    • Беларусь у палітыцы суседніх і заходніх дзяржаў (1914 - 1991 гг.): зб. дак. і матэрыялаў у 4 тамах / склад: У.Е.Снапкоўскі, А.В.Ціхаміраў, А.В.Шарапа, А.Ф.Вялікі, гал.рэд. Сяргей Мартынаў. — Мінск: Юніпак, 2015. — Т. 4. (4 ліпеня 1944 г. – 25 жніўня 1991 г.). — 449 с.
  • Беларуска-польскія адносіны (1918-1989 гг.): Даследаваньні, дакументы, ілюстрацыі і карты / склад. А.Ф. Вялікі, гал.рэд. Сяргей Мартынаў. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2013. — 234 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-6958-63-5.
  • Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў / склад. У.Е.Снапкоўскі, А.В.Ціхаміраў і А.В.Шарапа, гал.рэд. Сяргей Мартынаў. — Мінск: БДУ, 2013. — Т. 9 (2001 ― 2005 гг.). — 688 с.
    • Знешняя палітыка Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў / склад. У.Е.Снапкоўскі, А.В.Ціхаміраў і А.В.Шарапа, гал.рэд. Сяргей Мартынаў. — Мінск: БДУ, 2014. — Т. 10 (2006–2010 гг.). — 607 с.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Снапкоўскі Уладзімір Еўдакімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 15. — С. 66.