Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі

(Пасля перасылкі з Уладзімір Каліноўскі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі (18 чэрвеня 1889, Ваўкавыск — 1940[удакладніць], Старабельск[удакладніць], Варашылаўградская вобласць (цяпер Луганская вобласць, Украіна)) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.

Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1889(1889-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці XX стагоддзе
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1889 года ў Ваўкавыску. Скончыў у 1910 годзе Гродзенскую гімназію, у 1914 годзе — юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Праслухаў поўны курс Археалагічнага інстытута і Усходняй акадэміі ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Народным камісарыяце харчавання. У ліпені 1921 года як рэпатрыянт выехаў у Заходнюю Беларусь.

У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы.

Са снежня 1923 года ў Мінску. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. У 1925—1927 на розных пасадах у ЦВК БССР. З 1 кастрычніка 1927 года па 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта БДУ. Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.

  • Зямельная палітыка ў Польшчы // Полымя. 1925, № 5;
  • Палітычныя партыі і аб’яднанні ў сучаснай Польшчы // Тамсама. 1926, № 2, 4—5;
  • Краткий обзор экономического и финансового положения Польши // Савецкае будаўніцтва. 1926, № 1;
  • Торговые договоры Польши // Тамсама. 1926, № 4.

Літаратура

правіць