Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька
Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька (15 верасня 1945, г.п. Тэрны, Нэдрыгайліўскі раён, Сумская вобласць) — савецкі архітэктар.
Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — асістэнт кафедры архітэктурнага праектавання, з 1980 года — старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1983 года — галоўны архітэктар Луцка.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Луцк.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: клуб цукровага завода ў Жабінцы (1975), гандлёвы цэнтр па вуліцы Скрыпнікава ў Брэсце (1981).
Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскагаспадарчых вытворча-сялібных комплексаў» (Метадычныя ўказанні, 1981, з А. Д. Кудзіненкам).
Зноскі
Літаратура
правіць- Пересадько Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)