Уладзімір Міхайлавіч Казбярук

беларускі літаратуразнавец

Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к (нар. 29 жніўня 1923, в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча - 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец.

Уладзімір Міхайлавіч Казбярук
Дата нараджэння 29 жніўня 1923(1923-08-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2016(2016-04-04) (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, гісторык, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], гістарыяграфія[1] і гісторыя культуры[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў БДУ (1949). У 1949-52 настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952-55). У 1959-91 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1963). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Вывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пач. ХХ ст. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII — XVIII ст., беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пач. ХХ ст., утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. Мн., 1974.
  • Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. Мн., 1979.
  • Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. Мн., 1983.
  • Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991.

Зноскі

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Казбярук // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.