Уладзімір Міхайлавіч Серпікаў

Уладзімір Серпікаў (19 мая 1966 года ў Гомельскай вобласці) — беларускі дыпламат.

Уладзімір Серпікаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
3 верасня 2010 — 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Валерый Варанецкі
Пераемнік Ігар Ляшчэня
Нараджэнне 19 мая 1966(1966-05-19) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Выпускнік перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1990) і юрыдычнага факультэта БДУ (1996).

У 19901992 гадах працаваў у міністэрстве адукацыі, у 19921995 гадах у міністэрстве замежных эканамічных сувязяў. У 1995—1998 гадах прабываў на дыпламатычнай службе ў ЗША. У 1998—2001 гадах працаваў у МЗС. У 2001 годзе стаў саветнікам пасольства ў Каралеўстве Бельгія, у 2006 годзе зноў стаў працаваць у МЗС. 3 верасня 2010 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[1].

Зноскі

Спасылкі правіць