Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў

(Пасля перасылкі з Уладзімір Рагаўцоў)

Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў (нар. 3 красавіка 1943, в. Гута, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980).

Уладзімір Мітрафанавіч Рагаўцоў
Дата нараджэння 3 красавіка 1943(1943-04-03) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1964 годзе. З 1964 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

ТворчасцьПравіць

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Найлепшыя ролі ў беларускім рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А. Макаёнка), Раман («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І. Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А. Дударава), Максім («Выклік багам» А. Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г. Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А. Дударава). Сярод іншых роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца[ru]», «Лес[ru]» А. Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка[ru]», «Тры сястры[ru]» А. Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л. Лявонава[ru]), Леанідзік («Мой бедны Марат» А. Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В. Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э. Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э. Іанеску), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю. Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё.

Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць