Уладзімір Сагал-Сагаловіч

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Уладзімір Сагал-Сагаловіч (фр.: Vladimir Sagal-Sagalowitz; 1898, Віцебск1969, Цюрых) — еўрапейскі графік.

Уладзімір Сагал-Сагаловіч
Дата нараджэння 18 мая 1898(1898-05-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1969(1969-10-31)[1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт

Біяграфія

правіць

З інтэлігентнай габрэйскай сям'і. У 1915 выехаў з сям'ёй у Цюрых, пачаў вывучаць медыцыну. У 1922 пераехаў у Берлін вучыцца мастацтву, у 1933 пасяліўся ў Францыі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ўступіў у французскую армію. У 1940 быў арыштаваны і адпраўлены ў перасыльны лагер Сан-Сюльпіс блізу Тулузы. У лагеры ствараў партрэты зняволеных. У 1943 бег з лагера і схаваўся ў Швейцарыі. З 1956 жыў у Цюрыху. Маляваў для швейцарскіх газет. Выканаў партрэты яўрэйскіх грамадскіх дзеячаў: М. Усышкіна, Бэн-Гурыёна, У. Жабацінскага.

Зноскі

  1. а б Wladimir Sagal // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць