Уладзіслаў Віталевіч Глінскі

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Глінскі (нар. 29 мая 2000) — беларускі футбаліст, абаронца.

Футбол
Уладзіслаў Глінскі
Поўнае імя Уладзіслаў Віталевіч Глінскі
Нарадзіўся 29 мая 2000(2000-05-29)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь ДЮСШ-1 (Полацк)
2013—2014   Беларусь Дынама (Мінск)
2014—2017   Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 40 (0)
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 3 (0)
2021   Беларусь Віцебск 8 (0)
2022—2023 Беларусь Віцебск 34 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2018—2019 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец полацкай ДЮСШ-1, з 2013 года навучаўся таксама ў СДЮШАР мінскага «Дынама», а пазней у сталічным РДВАР. Пасля заканчэння вучобы ў ліпені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з мінскім «Тарпеда»[3]. Хутка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2019 зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда». Абаронцам цікавіўся «Арэнбург», але бакі не здолелі дамовіцца аб умовах пераходу[4]. У выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[5], дзе да канца сезона 2019 гуляў за дубль.

У лютым 2020 года пасля прагляду перайшоў у «Іслач»[6]. З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі, у 2021 годзе выступаў за дубль клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віцебск»[7], дзе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У снежні 2021 года перайшоў у «Віцебск» на рэгулярнай аснове[8]. Застаўся ў Віцебску і ў сезоне 2023, калі каманда выбыла ў Першую лігу, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[9].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2) Д2 Тарпеда   10 0
2018 Д1 Тарпеда   16 0
2019 (1) Д1 Тарпеда   14 0
2019 (2) дубль БАТЭ   14 2
2020 Д1 Іслач   3 0
2021 (1) Д1 Іслач   0 0
2021 (2) Д1 Віцебск   8 0
2022 Д1 Віцебск   7 0
2023 Д2 Віцебск   27 1

Крыніцы правіць

  1. Vladislav Glinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_glinski/
  3. Владислав Глинский – новый защитник минского Торпедо! (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт мінскага «Тарпеда».
  4. Глинский не перешел в "Оренбург" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (25 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2020. Праверана 9 жніўня 2019.
  5. Владислав Глинский подписал контракт с БАТЭ (руск.). football.by (9 жніўня 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. Глинский перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. "Витебск" арендовал у "Ислочи" Глинского (руск.). football.by (29 ліпеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. "Витебск" выкупил у "Ислочи" права на Глинского (руск.). football.by (21 снежня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  9. Владислав Глинский покинул "Витебск" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.