Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі

Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі (28 кастрычніка 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.

Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1942(1942-10-28) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў тэхнікам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў, з 1978 года — кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні, з 1987 года — галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

 
Інтэр'ер вестыбюля стаматалагічнай паліклінікі № 8 па вул. Старажоўскай

Асноўныя працы: лячэбны корпус НДІ траўматалогіі і артапедыі па Слуцкай шашы (1981), спецыялізаваны лячэбны корпус 4-й клінічнай бальніцы (1982); у аўтарскім калектыве: стаматалагічная паліклініка № 8 (1979), тэрапеўтычны корпус 1-й клінічнай бальніцы па Ленінскім праспекце (1987) у Мінску, цэнтральная раённая бальніца ў Слуцку (1987), санаторый «Верасы» на воз. Рагазнянскім Брэсцкай вобласці.

Зноскі

ЛітаратураПравіць