Рагазнянскае
Рагазня́нскае, Збунінскае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Серадовая рэчка. Размяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Брэста, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Брэсцкіх азёр.
Рагазнянскае | |
---|---|
Каардынаты: 51°49′35,38″ пн. ш. 23°43′29,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Даўжыня | 1,1 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,43 км² |
Аб'ём | 0,00085 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,3 км |
Найбольшая глыбіня | 5,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Плошча вадазбору | 3 км² |
Выцякаюць | Серадовая рэчка |
Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня возера 1,1 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 км, плошча вадазбору 3 км². Аб'ем вады ў возеры 0,85 млн м³.
Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 метры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.
Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пясчанымі і глеістымі адкладамі. Зона мелкаводдзя мае шырыню да 100 метраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў. Рагазнянскае злучанае канавай з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую рэчку.
Возера размяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваны санаторый «Бярэсце».
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 194. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).