Уладзіслаў Негалеўскі

Уладзіслаў Негалеўскі (12 верасня 1819, маёнтак Уласцяеўкі каля Срэма — 19 сакавіка 1885, Познань) — польскі юрыст, ліберальны палітык, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Уладзіслаў Негалеўскі
ням.: Władysław Niegolewski
Нараджэнне 1819[1][2][…]
Смерць 1885[1][2][…]
Род Q63532189?
Партыя
Член у
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і ўдзельніка напалеонаўскіх паходаў, палкоўніка Войска Польскага, грамадскага дзеяча Анджэя Негалеўскага (1787—1857) і Ганны з Крыжаноўскіх.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у познанскіх гімназіях Св. Марыі Магдалены і Фрыдрыха Вільгельма. Вывучаў права ва ўніверсітэце Бона, дзе ў 1845 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аб дзяржаўным праве» (O prawie dzierżawnym). Адмовіўшыся ад прапанаванай яму працы на кафедры ва ўніверсітэце Цюрыха, вярнуўся на Радзіму ў Велікапольшчу, далучыўся да барацьбы за незалежнасць. Быў адным з арганізатараў планаванай атакі на Цытадэль у Познані 2 сакавіка 1846 года. Быў зняволены ў Познані і Берліне. Быў асуджаны на Берлінскім працэсе.

У час паўстання 1848 года ўвайшоў у склад Нацыянальнага камітэта ў Познані. У 1849 годзе абараняў вядомага адваката Якуба Кратоўскага-Краўтхофера[pl], прыцягнутага да суду за ўдзел у вясне народаў. Як член польскай дэлегацыі выступаў у абарону праў палякаў у парламенце горада Франкфурта. Шматразова быў дэпутатам прускага ландтага (1849—1852, 1858—1861, 1867—1884), таксама быў дэпутатам Рэйхстага Германіі (з 1871).

Супрацьстаяў германізацыі. Выступаў у абарону польскай мовы ў школах і органах улады Велікапольшчы, дамагаўся павагі да аўтаноміі Вялікага Княства Пазнаньскага. У 1859—1860 выкрыў правакацыю шэфа познанскай паліцыі, з фальсіфікацыяй антыпрускіх спісаў палякаў у Познані.

Браў удзел у паўстання 1863—1864 гадоў. Быў паранены ў бітве пад Ігнацэвам. Крыху раней 6 мая 1863 года палкоўнік Тачаноўскі прызначыў яго кіраўніком горада Кола. Быў абвінавачаны ў здрадзе Радзімы, адбываў пакаранне ў Глогаве.

У 1884 прайграў выбары ў ландтаг Прусіі Стэфану Цагельскаму, памёр годам пазней у Познані.

Сям’я

правіць

Быў жанаты з Вандай з Квілецкіх. Дзяцей не меў.

Культурніцкая дзейнасць

правіць

Быў адным з арганізатараў Пазнаньскага таварыства сяброў навук, якое было створана ў яго доме ў 1857. Напачатку ён выконваў абавязкі віцэ-прэзідэнта таварыства і рэдактара «Штогоднікаў» таварыства. Стварыў таксама Таварыства народнай асветы, Таварыства народнага чытання і Цэнтральнае гаспадарчае таварыства. Працаваў над развіццём Вышэйшай земляробчай школы ў Жабікове (заснаваная Аўгустам Цяшкоўскім). З Людвікам Жапецкім выдаваў газету «Goniec Wielkopolski», на старонках якой рашуча выступаў супраць супрацоўніцтва з Прусіяй.

Зноскі

  1. а б Władysław Maurycy Niegolewski // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Władysław Niegolewski // NUKAT — 2002.

Літаратура

правіць
  • Jan Słowikowski, Władysław Niegolewski, w: Wielkopolski słownik biograficzny, Warszawa-Poznań 1981, ISBN 83-01-02722-3
  • Witold Jakóbczyk, Przetrwać nad Wartą 1815—1914, 55. część cyklu «Dzieje narodu i państwa polskiego», Warszawa 1989

Спасылкі

правіць