Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў
Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў (нар. 9 жніўня 1958, в. Імянін, Буховіцкі сельсавет, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоныў вобласці клінічнай медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2005).
Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1975—1981 гадах вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1981 па 1983 год працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Віцебскага медінстытута пад кіраўніцтвам аднаго з вядучых кардыёлагаў рэспублікі, выдатнага клініцыста і педагога, прафесара А. Г. Даўгяла.
З 1983 года працаваў урачом у Віцебскім абласным кардыялагічным дыспансеры. У 1985 годзе ён паступіў у вочную аспірантуру па тэрапіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб. З 1986 года ўся творчая і навуковая дзейнасць Уладзіслава Падпалава была звязана з акадэмікам, прафесарам Г. І. Садарэнкам. З 1988 года працаваў асістэнтам, з 1994 года — дацэнтам, з 1996 па 1997 год — прафесарам кафедры шпітальнай тэрапіі. За гады працы прарэктарам Віцебскага медыцынскага інстытута (1997—2005) распрацоўваліся і ўкараняліся новыя канцэптуальныя падыходы развіцця аховы здароўя і ўдасканалення медыцынскай адукацыі.
З’яўляўся намеснікам старшыні працоўнай групы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па падрыхтоўцы і рэалізацыі нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007—2010 гады. На падставе паглыбленага аналізу стану здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў г. Віцебска і Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам У. П. Падпалава распрацавана «Канцэпцыя ўмацавання здароўя насельніцтва Віцебскай вобласці і праграмныя кірункі яе рэалізацыі да 2015 года».
Прайшоў курс навучання па тэрапіі і кардыялогіі Карнуэльскага ўніверсітэта (ЗША, 1996), курс прафесійнай перападрыхтоўкі на факультэце сацыяльнай медыцыны, арганізацыі і кіравання аховай здароўя БЕЛМАПА (2000—2002), на факультэце педагогікі і псіхалогіі ВДМУ (2002—2005). Знаёміўся з арганізацыяй аховы здароўя Італіі (2001), Чэхіі (2002), Нідэрландаў (2005) і Швецыі (2007).
Мае вышэйшыя кваліфікацыйныя катэгорыі ўрача-тэрапеўта і ўрача-арганізатара аховы здароўя. Ён з’яўляецца галоўным пазаштатным кардыёлагам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама. З 1999 года і па цяперашні час — загадчык кафедры тэрапіі № 1 ФПК і ПК Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У 2000 годзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускае грамадскае аб’яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі. Пад яго кіраўніцтвам праведзена 8 міжнародных канферэнцый па дадзенай праблеме, у якіх прымалі ўдзел навукоўцы больш чым з 20 краін свету, у тым ліку з Расіі, ЗША, Канады, Швецыі, Польшчы, Грэцыі, Латвіі, Сірыі і інш. Неаднаразова прымаў удзел з дакладамі на вядучых міжнародных і еўрапейскіх кангрэсах, канферэнцыях і з’ездах, як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў Расіі, Канадзе, Японіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Чэхіі, Галандыі, Польшчы, Грэцыі і іншых краінах. Ёсць публікацыі ў англамоўных часопісах.
Мае навуковыя працы па дэмаграфічнай бяспецы ў Рэспубліцы Беларусь і ролі ў ёй сардэчна-сасудзістай паталогіі ў насельніцтва, у прыватнасці, у пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; па распрацоўцы медыкамянтозных і немедыкамянтозных метадаў карэкцыі. Кіруе фундаментальнымі і прыкладнымі навуковымі даследаваннямі ў вобласці аховы здароўя, дэмаграфіі, прафілактычнай медыцыны і кардыялогіі. Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных прац, 7 вынаходстваў, 6 з якіх абаронены патэнтамі. Член экспертнай камісіі Навуковага медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, член рэдакцыйных саветаў двух замежных і трох айчынных часопісаў.
Узнагароды
правіцьЗа ўклад у практычную дзейнасць па ахове здароўя насельніцтва ў 2001 годзе прафесару У. П. Падпалаву была ўсталявана персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навуковец узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя», памятным медалём «За заслугі развіцця ВДМУ», медалём «Сто гадоў прафсаюзам», ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. 12 сакавіка 2014 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».
Бібліяграфія
правіць- Подпалов, В. П. Прогностическое значение параметров вариабельности ритма сердца как фактора риска развития артериальной гипертензии/ В. П. Подпалов, А. Д Деев, В. П. Сиваков, Л. А. Розум // Кардиология. — 2016. — Т. 46 (№ 1). — С. 39-42.
- Подпалов, В. П. Ремоделирование сердечно-сосудистой системы у пациентов с артериальной гипертензией I и II степени / В. П. Подпалов, Н. С. Балашенко // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2015. — № 14 (1).
- Подпалов, В. П. Распространенность факторов риска в зависимости от уровней артериального давления в городской неорганизованной популяции (данные одномоментного исследования) / В. П. Подпалов, А. И. Счастливенко, А. Д. Деев, О. Н. Журова, Н. Н. Огризко // Кардиология в Беларуси. — 2012. — № 8. — С. 76-88.
- Подпалов, В. П. Влияние факторов риска на распространенность артериальной гипертензии / В. П. Подпалов, А. Д. Деев, А. И. Счастливенко // Рецепт. — 2007. — № 1. — С. 61-66.
- Подпалов, В. П. Прогнозирование развития и прогрессирования артериальной гипертензии / В. П. Подпалов, В. П. Сиваков // ВГМУ. — 2005. — № 2.
- Подпалов, В. П. Формирование дизадаптационного синдрома у населения, проживающего на территориях, загрязненных радионуклидами в результате аварии на Чернобыльской АЭС / В. П. Подпалов // Здравоохранение Беларуси. — 1994. — № 5. — С. 36-39.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Подпалов Владимир Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. — Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 245.
- Подпалов Владислав Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 129.
- Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 104—106.
- 60 гадоў з дня нараджэння Падпалава Уладзіслава Паўлавіча // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016—2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 71.
- Подпалов, В. П. «Нас должно быть больше!» / В. П. Подпалов; [беседовала] Елена Бегунова // Рэспубліка. — 2007. — 17 студзеня. — С. 1, 3.
- К работе над проектом Национальной программы демографической безопасности Республики Беларусь привлекались лучшие специалисты страны, в т.ч. председатель правления Белорусского общ. объедин. по артериальной гипертензии В. Подпалов.
- Рыжкова, Н. Кардиология завтрашнего дня сегодня / Н. Рыжкова // Витебские вести. — 2015. — 24 января. — С. 1-2.
- Доктор медицинских наук и практикующий кардиолог, профессор ВГМУ В. П. Подпалов удостоен звания заслуженного деятеля науки.
- Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч (1958, Кобр. р-н), вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя — 60 гадоў з дня нараджэння // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку. — 2017. — № 9. — С. 8. — (Дадатак да бюлетэня. Беларускі каляндар. 2018 год).
- Рыжкова, Н. Витебский кардиолог Владислав Подпалов удостоен звания заслуженного деятеля науки Беларуси / Наталья Рыжкова // Витебские вести. — 2015. — 25 января.
- Подпалов Владислав Павлович [Электронный ресурс] // Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет. — Режим доступа: http://www.vsmu.by/about-vsmu.htmlhttp://www.vsmu.by/nir/58-persons/2261-podpalov-vladislav-pavlovich.html/ — Дата доступа: 27.09.2017.