Георгій Іванавіч Сідарэнка
Георгій Іванавіч Сідарэнка (21 жніўня 1925, Кіеў — 30 верасня 2014, Мінск) — беларускі кардыёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996; чл.-кар. з 1974), доктар медыцынскіх навук (1969), прафесар (1970).
Георгій Іванавіч Сідарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 2014 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, кардыёлаг |
Навуковая сфера | кардыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | акадэмік НАНБ, прафесар |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1960 г. дацэнт, з 1961 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1971—1977 гг. кіраўнік лабараторыі. У 1977—1993 гг. дырэктар НДІ кардыялогіі, з 1993 г. галоўны навуковы супрацоўнік-кансультант РНПЦ «Кардыялогія» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Навукова-практычны ўклад
правіцьАсноўныя працы па праблемах кардыялогіі, медыцынскай кібернетыкі і прыборабудавання. Распрацаваў метады індывідуалізацыі лячэбных працэдур, аўтаматызацыі экстранага аналізу кардыялагічнай інфармацыі, аналізу сардэчна-сасудзістай інфармацыі пры дапамозе ўніверсальных вылічальных машын. Стварыў апараты аўтаматызаванай біякіравальнай дыягностыкі і тэрапіі сардэчна-сасудзістых захворванняў, удзельнічаў у стварэнні новага пакалення лекавых прэпаратаў сардэчна-судзістага дзеяння.
Аўтар каля 850 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 165 вынаходніцтваў. Заснавальнік і першы дырэктар Беларускага НДІ кардыялогіі. Падрыхтаваў 17 дактароў і 54 кандыдаты навук[1].
Асноўныя працы
правіць- Кибернетика и терапия. М.: Наука, 1970.
- Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (в соавт.).
- Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (в соавт.).
- Психофизические аспекты кардиологических исследований. Мн., 1982 (в соавт.).
- Инструментальные методы исследований в кардиологии. Мн., 1994 (в соавт.).
- Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997 (в соавт.).
- Руководство по кардиологии. Мн., 2003 (в соавт.).
Узнагароды і прэміі
правіць- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975).
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985).
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1985).
- Ганаровае званне «Заслужаны вынаходнік БССР» (1990).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне новых метадаў і апаратуры для дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў на аснове мікрапрацэсарных і камп’ютарных тэхналогій».
- Ордэн Айчыны III ступені (2000).
Зноскі
Літаратура
правіць- Сідарэнка Георгій Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
Спасылкі
правіць- Біяграфія Г. І. Сідарэнкі на сайце каталога Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі
- Георгій Іванавіч Сідарэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Сідарэнка Георгій Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»