Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч

беларускі гісторык і археолаг

Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (1 верасня 1934, Віцебск — 20 мая 2016, Масква) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978).

Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч
Дата нараджэння 1 верасня 1934(1934-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 2016(2016-05-20) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). З 1959 года працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру Сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя гарады. Сакратар Нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы міжнароднай энцыклапедыі «Ранняя гісторыя Еўропы».

Даследаваў творы заходняга мастацкага рамяства XII—XIII стст., выяўленыя на тэрыторыі Беларусі — бронзавы вадалей (Гродна), касцяное наверша ў выглядзе галавы льва, які паглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасці з выявай святога (Мінск), шахматныя фігуркі (Гродна, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі з’яўлення на Русі арабскіх манет.

Працы правіць

  • Арганаўты Сярэднявечча. — Масква: «Наука», 1976. — 200 с. (перавыданне выдавецтва «Книжный дом „Университет“», 2005. ISBN 5-98227-067-9).
  • Народная культура средневековья. Светская праздничная жизнь в искусстве IX—XVI вв. — М.: «Навука», 1988. — 344 с. ISBN 5-02-009399-8.

Зноскі

Літаратура правіць