Улас Дубіна
Ула́с Дубі́на — беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года.
Улас Дубіна | |
---|---|
Дата нараджэння | не пазней за 1907 |
Месца нараджэння |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Ісерна Слуцкага павета. У беларускім нацыянальным руху з 1917 года. Член БПСР, член Белнацкама Случчыны і таварыства «Папараць-кветка» — кіраваў у канцы 1919 г. гуртком «Вясковая Зорка» ў вёсках Ліпнікі і Ісерна[1].
На з’ездзе Случчыны ў лістападзе 1920 выбраны ў склад Беларускай Рады Случчыны. Пасля Слуцкага збройнага чыну — у Заходняй Беларусі.
Арыштоўваўся польскай дэфензывай як інструктар Віленскага Белнацкаму за арганізацыю нацыянальных школаў, культурна-асветных гурткоў і беларускіх кааператываў у Ашмянскім і Лідскім паветах, адначасова праводзячы эсэраўскую агітацыю.
Падчас выбараў у Віленскі сойм у 1922 годзе ў «складзе 33-х» высланы польскімі ўладамі ў Літву.
У 1923 вярнуўся ў БССР, працаваў у саўгасе вёскі Гнойны Рак. Удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе БПСР у 1924 г. У 1933 г. арыштаваны ГПУ і высланы за межы БССР. Далейшы лёс невядомы[1].
Зноскі
- ↑ а б Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах. — 2-ое выд. дапрац.. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2006. — С. 316. — 400 с. — ISBN 985–6599–25–3.