Універсітэт Казіміраса Сіманавічуса

Універсітэт Казіміраса Сіманавічуса ці Універсітэт імя Казіміра Семяновіча (літ.: Kazimiero Simonavičiaus universitetas) — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Названа ў гонар Казіміра Семяновіча.

Універсітэт Казіміраса Сіманавічуса
літ.: Kazimiero Simonavičiaus universitetas
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва літ.: Kazimiero Simonavičiaus universitetas
Міжнародная назва англ.: Kazimieras Simonavičius University
Заснаваны 2003
Краіна
Размяшчэнне Вільнюс і Клайпеда
Сайт ksu.lt

Гісторыя

правіць
  • 20032011 — установа працавала як Віленская акадэмія бізнес-права
  • 2004 — адкрыты Клайпедскі філіял
  • 2012 — установа змяніла свой статус на ўніверсітэт і атрымала сваю сучасную назву ў гонар Казіміра Семяновіча, ураджэнца Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага, выбітнага навукоўца, фізіка і інжынера XVII стагоддзя
  • 2012 — універсітэт аб’яднаны з Акадэміяй кіравання бізнесам
  • 2012 — акрэдытаваныя шэсць праграм бакалаўрыяту (міжнароднае бізнес-права, індустрыі творчасці і культуры, індустрыі забаў і турызму, прадпрымальніцтва і менеджмент, маркетынг і рэклама, кіраванне бізнесам), а таксама тры новыя магістарскія праграмы (арганізацыйныя інавацый і кіраванне, геапалітычная стратэгія, прагназаванне і стратэгічнае кіраванне)
  • 2012 — універсітэт стаў удзельнікам агульнаеўрапейскай праграмы Erasmus
  • 2013 — атрыманы сертыфікат якасці ISO 9001:2008
  • 2013 — акрэдытаваныя сем новых праграм бакалаўрыяту (авіяцыйны менеджмент, права і эканамічная бяспека, індустрыя моды, палітычная камунікацыя і журналістыка, кіраванне бізнесам, сацыялогія, інтэрнэт-інжынерыя), а таксама дзве новыя магістарскія праграмы (інтэграваная камунікацыя творчасці, эканоміка творчасці)
  • 2016 — акрэдытаваныя дзве новыя праграмы: магістр права і магістр дзелавога адміністравання (МВА), якія таксама выкладаюцца на рускай і англійскай мовах

Спасылкі

правіць