Казімір Семяновіч
Казімір Семяновіч (каля 1600 — каля 1651) — ваенны кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст; адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе. Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі» (1650).
Казімір Семяновіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | ваенны інжынер, фізік, інжынер |
Дата нараджэння | каля 1600[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1651(?) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Казімір Семяновіч на Вікісховішчы |

ПаходжаннеПравіць
Пра жыццё і паходжанне Семяновіча вядома вельмі мала, яго месца нараджэння і этнічная прыналежнасць аспрэчваюцца літоўскімі і беларускімі гісторыкамі. У літоўскай версіі Семяновіч нарадзіўся каля Росеняў (зараз Расейняй) у Жамойці[3][4] у беднай шляхецкай сям’і гербу «Астоя»[5] (чаму і казаў пра сябе як пра літоўскага шляхціча)[3]; вучыўся ў Віленскай акадэміі. Польская навуковая школа падкрэслівае яго прыналежнасць да паланізаванай шляхты[5]. У беларускай версіі[6] сцвярджаецца, што Семяновіч нарадзіўся каля Дуброўны на Віцебшчыне, у сям’і дробных рускіх князёў Семяновічаў[7], якія валодалі невялікімі землямі ў гэтай частцы Падняпроўя ў 14—17 стст. Некаторыя ўзоры лексікі самога Семяновіча пацвярджаюць такую думку[8]. Таксама адзначаецца, што невядомыя запісы пра сем’і з прозвішчам Семяновіч, якія б мелі права на герб Астоя, і што, магчыма, Семяновіч проста набыў права надрукаваць герб у сваёй кнізе, каб паспрыяць яе папулярнасці. Сам ён пісаў пра сваё месца ў шляхецкай іерархіі даволі невыразна, і магчыма, што менавіта з гэтай прычыны[9]. Таксама, беларуская навуковая школа 20 ст. інтэрпрэтуе сярэднявечнае/рэнесанснае азначэнне «літвін» як палітонім, а не этнонім, і таму мяркуецца, што Семяновіч, пішучы пра сябе «літвін»/«літовец» меў на ўвазе сваё грамадзянства ВКЛ, а не нацыянальнасць[10]. Аспрэчваецца і тоеснасць К. Семяновіча і магістра філасофіі і вольных мастацтваў з такім самым прозвішчам, які запісаны ў актах Віленскай акадэміі 1650 года[9].
БіяграфіяПравіць
Удзельнік Смаленскай вайны (1632—1634), у т.л., аблогі Белай.[5] Магчыма, удзельнічаў у бітве пад Ахматавам (1644)[11]. Загадам караля Уладзіслава IV быў пасланы ў Нідэрланды, на службу ў войска герцага Фрыдрыха-Генрыха Аранскага; там удзельнічаў у іспанска-галандскай вайне, у т.л., у аблозе Гюйста(англ.) бел. (1645)[5]. Вярнуўся ў Польшчу (1646), калі Уладзіслаў IV збіраў з усёй Еўропы артылерыйскіх спецыялістаў для вялікай вайны з туркамі[5], служыў інжынерам у кароннай артылерыі[12], з 1648 — намеснік начальніка. Паводле парады караля Яна-Казіміра вярнуўся ў Нідэрланды (каля 1649), каб надрукаваць там сваю працу[12] (хаця існуе і такая думка, што Семяновіч быў вымушаны выехаць з-за канфлікту з сваім начальнікам, К. Арцішэўскім[11]).
Вялікае майстэрства артылерыіПравіць
Кніга «Artis Magnae Artilleriae pars prima» («Вялікае майстэрства артылерыі, першая частка», таксама вядомая як «Поўнае майстэрства артылерыі») была ўпершыню надрукаваная па-лацінску ў Амстэрдаме (1650), яшчэ да смерці Семяновіча. Пазней перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы.[12]
Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Былі прадстаўленыя стандартныя канструкцыі ракет, запальных снарадаў і іншых піратэхнічных прыстасаванняў. Тут у першы раз была разгледжаная ідэя выкарыстання рэактыўнага руху ў артылерыі. Вялікі раздзел прысвечаны калібрам, канструкцыі, будове і якасцям ракет (як ваенных так і грамадзянскіх), у т.л., шматступенных ракет, ракетных батарэй і ракет з стабілізатарамі.
Як пісаў сам Семяновіч, ён цікавіўся артылерыяй з дзяцінства, і вывучаў матэматыку, механіку, гідраўліку, архітэктуру, оптыку, тактыку, каб павялічыць свае веды; мяркуецца, што ён паспеў скончыць і рукапіс другой часткі[13] Існуе версія, што ўдзельнікі цэхаў металургіі, піратэхнікі і збройніцтва арганізавалі яго забойства і выкралі або знішчылі другую частку рукапісу, каб не даць распаўсюджваць свае цэхавыя сакрэты[13].
ПамяцьПравіць
У 1995 годзе Белпошта выпусціла адмысловую марку, прысвечаную Казіміру Сямёнавічу.
У 2012—2013 гадах Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры спрыянні спонсараў выкупіла і вярнула ў Беларусь усе першыя выданні трактата «Вялікае мастацтва артылерыі» на лацінскай (1650), французскай (1651), нямецкай (1676) і англійскай (1729) мовах.
У 2017 годзе ў рамках тэлевізійнага праекту «100 імёнаў Беларусі» быў створаны дакументальны «Казімір Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі»[14].
21 лістапада 2018 года ў Вільнюсе адкрылі скульптуру ў выглядзе ракеты, прысвечаную яе вынаходніку Казіміру Семяновічу (скульптар Владас Урбанавічус). Скульптура пастаўлена па дарозе ў аэрапорт, у раёне Наўйінінкай (Новы Свет), каля прыватнага ўніверсітэта імя Казіміра Семяновіча[15].
У жніўні 2021 года ў Мінску каля Акадэміі навук усталяваны помнік Казіміру Семяновічу[16].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 красавіка 2022.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128752696 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 сакавіка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Encyclopedia Lituanica. Boston, 1970—1978, Vol.5 p.147
- ↑ Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. 1983 T.1 p.166
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.182
- ↑ Матэрыялы артыкулу Цярохіна ў час. «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», 3/1973; кніга «Вялікае майстэрства артылерыі» з акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі» (М. Ткачоў, Бельскі, Мінск, 1992. ISBN 5-343-00881-X); артыкулы ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (Т.6, ч.1, С.286) і ў Беларускай энцыклапедыі (Т.14).
- ↑ Цярохін; Ткачоў, Бельскі, С.8.
- ↑ Бельскі, Ткачоў, С.10.
- ↑ 9,0 9,1 Бельскі, Ткачоў, С.16.
- ↑ Бельскі, Ткачоў, С.16,17.
- ↑ 11,0 11,1 Reprint of article on Siemienowicz from «Mlody Technik» 07.2001
- ↑ 12,0 12,1 12,2 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.183
- ↑ 13,0 13,1 Tadeusz Nowak «Kazimierz Siemienowicz, ca.1600-ca.1651», MON Press, Warsaw 1969, p.184
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=L6SU1Fp0FNY
- ↑ В Вильнюсе открыли скульптуру, посвящённую изобретателю ракет Казимиру Семеновичу
- ↑ Каля Акадэміі навук усталявалі помнік Казіміру Семяновічу . Будзьма беларусамі! (17 жніўня 2021).
ЛітаратураПравіць
- Бельскі А. М., Ткачоў М. А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. — Мн., 1992.
- Цярохін С. Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3.
- Семяновіч Казімір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 322—323. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.