Усебеларускае таварыства бібліяфілаў

Усебеларускае таварыства бібліяфілаў. Існавала ў 19271929 гг. у Менску. Арганізацыйны сход членаў таварыства адбыўся 25 сакавіка 1927 г., статут зарэгістраваны ў НКУС БССР у маі 1927 г. Заснавальнікі: В. Ф. Вольскі (работнік Галоўліта БССР), мастацтвазнаўца М. М. Шчакаціхін, этнограф А. А. Шлюбскі (члены Інбелкульта), краязнаўца М. І. Каспяровіч, А. А. Шашалевіч (члены Цэнтральнага бюро краязнаўства), мастак М. П. Станюта. Пазней у склад праўлення таварыства увайшлі А. В. Грубэ (будучы народны мастак БССР) і А. М. Бразер (будучы заслужаны дзеяч мастацтваў БССР). Старшынёй таварыства быў мастак А. М. Тычына.

Усебеларускае таварыства бібліяфілаў
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне[d]
Кіраўнікі
Старшыня А. М. Тычына
Заснаванне
Дата заснавання 25 сакавіка 1927

13 кастрычніка 1929 г. сакратар праўлення таварыства Шашалевіч паведаміў у НКУС БССР, што «ў сучасны момант таварыства не існуе».

Мэты і задачы правіць

Аб'ядноўвала аматараў і збіральнікаў кніг, калекцыянераў кніжнай графікі і экслібрысаў. Паводле статута мела на мэце збор і вывучэнне экслібрысаў, вывучэнне пытанняў культуры кнігі наогул, абуджэнне зацікаўленасці шырокіх колаў грамадства да кнігі і кніжных знакаў. Члены таварыства збіралі калекцыі экслібрысаў і матэрыялы да іх, арганізоўвалі выстаўкі, прапагандавалі кніжныя знакі, імкнуліся стварыць бібліятэку. На сходах заслухоўваліся і абмяркоўваліся даклады пра творчасць мастакоў-экслібрысістаў. Спыніла дзейнасць у сувязі з узмацненнем палітычнага кантролю і адміністрацыйнага ціску на творчыя і грамадскія аб'яднанні.

Літаратура правіць

  • Платонаў, Р. Усебеларускае таварыства бібліяфілаў / Расціслаў Платонаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. Т. 6, кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 5. — ISBN 985-11-0276-8.