Усевалад Анатолевіч Радкевіч
Усевалад Анатолевіч Радке́віч[1] (6 чэрвеня 1926, Віцебск — 4 верасня 1999) — вучоны, энтамолаг і эколаг, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Выдатнік вышэйшай школы СССР. Выдатнік народнай асветы Беларусі.
Усевалад Анатолевіч Радкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 верасня 1999 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Іванавіч Радкевіч |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | энтамалогія і экалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСын А. І. Радкевіча. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1954), аспірантуру пры Інстытуце заалогіі АН БССР (1961). З 1954 года працаваў у Віцебскім педінстытуце на кафедры заалогіі. Дэкан хіміка-біялагічнага факультэта гэтага інстытута (1962—1968), старшы навуковы супрацоўнік (1968—1970), прарэктар па навуковай рабоце (1970—1974), загадчык кафедры заалогіі (з 1973 года), загадчык створанай пры Віцебскім педінстытуце праблемнай навукова-даследчай лабараторыі па асваенні, рэканструкцыі і ахове жывёльнага свету Беларускага Паазер’я (з 1975). У апошнія гады — прафесар кафедры заалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, у тым ліку «Экалогія» (3 выданні), «Жывёлы і расліны», член рэдкалегіі «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (1983—1986).
Апублікаваў больш за 90 навуковых прац па праблемах шаўкаводства, энтамалогіі, экалогіі, па методыцы выкладання біялогіі. Працаваў у складзе камісіі па біялогіі навукова-метадычнага савета Міністэрства асветы СССР, у навукова-метадычным савеце Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі, навуковых саветах АН Беларусі па праблемах біясферы і інш. Навуковая і грамадская дзейнасць адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Радкевіч Усевалад Анатолевіч // Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 535. — 680 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0257-1.