Анатоль Іванавіч Радкевіч
Анатоль Іванавіч Радке́віч[1] (13 лістапада 1898, Віцебск — 8 мая 1977) — беларускі энтамолаг, дацэнт (1961). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Бацька Усевалада Анатолевіча Радкевіча.
Анатоль Іванавіч Радкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1977 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | энтамалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віцебскі інстытут народнай адукацыі ў 1923 годзе. Выкладаў заалогію і сельскагаспадарчую энтамалогію ў Віцебскім сельскагаспадарчым тэхнікуме ў 1922—1924 гадах, заалогію ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме ў 1924—1930 гадах. Адначасова ў 1922—1923 гадах займаў пасаду начальніка Віцебскага губернскага энтамалагічнага бюро[2]. У 1930—1933 гадах працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з лістапада 1930 года асістэнт, з верасня 1933 па ліпень 1934 года выконваючы абавязкі дацэнта кафедры заалогіі[2]), у 1935—1971 — у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава: у 1933—1941 гадах і з 1946 года дацэнт кафедры заалогіі, у 1937—1941 — намеснік дырэктара інстытута па завочным навучанні, у 1946—1971 — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па тэарэтычных і практычных асновах шаўкаводства на Беларусі, па вывучэнні фаўны стракоз, цвёрдакрылых і лускакрылых, селекцыі і міжпародным скрыжаванні трусоў, методыцы выкладання біялогіі.
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2001
- ↑ а б ВДАВМ
ЛітаратураПравіць
- Радкевіч Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Радкевіч Анатоль Іванавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
СпасылкіПравіць
- Радкевіч Анатоль Іванавіч, энтамалогія на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вучоныя Беларусі. Радкевіч, Анатоль Іванавіч (энтамалогія; 1898—1977) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Кафедра заалогіі і батанікі ВДУ імя С. М. Машэрава (руск.)
- Беларусь помнит: Радкевич Анатолий Иванович (1898—1977) Архівавана 27 верасня 2020. (руск.)
- История кафедры зоологии (руск.). // ВДАВМ