Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі
Усе́валад Вячасла́вавіч Янчэ́ўскі (нар. 22 красавіка 1976, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Былы фігурант Чорнага спісу ЕС.
Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне |
22 красавіка 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьУ 1998 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Першы сакратар ЦК БПСМ (1997—2001), дэпутат Палаты прадстаўнікоў (2000—2004), галоўны рэдактар часопіса «Планета» (з 2005).
Да прызначэння на пасаду начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення (сакавік 2008) Янчэўскі быў першым намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
З 15 сакавіка 2017 года па 2023 год — дырэктар Адміністрацыі Беларускага парка высокіх тэхналогій.
Санкцыі ЕС
правіцьЯнчэўскі станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як памочнік прэзідэнта па ідэалогіі[1].
Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года, на пасадах памочніка прэзідэнта, кіраўніка ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Янчэўскі быў галоўным стваральнікам ідэалогіі рэжыму і дзяржаўнай прапаганды, якія падтрымліваюць і апраўдваюць рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, што сістэматычна асвятляюцца негатыўна і зневажальна, выкарыстоўваючы падробленую інфармацыю[2][3].
Зноскі
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Vsevolod Yanchevski(англ.) |