Барысаў
Горад
Барысаў
| ||||||||||||||||||||||||||
Бары́саў[2] (трансліт.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на рацэ Бярэзіне. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 143 287 чал. (2017)[1].
Герб і сцягПравіць
Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на траве сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дахам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіць Святы Пётр з двума ключамі ў руцэ.
Сцяг: прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: чырвонай, у адну чвэрць шырыні, белай (сярэбранай), у дзве чвэрці і зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.
Вядомы зараз гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.
ГісторыяПравіць
Паводле археалагічных даследаванняў, узнік у пачатку XII ст., паводле сведчання В. Тацішчава заснаваны ў 1102 г. полацкім князем Барысам Усяславічам, паводле іншых неверагодных звестак — у 1032 г. вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася на левым беразе ракі Бярэзіны. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127 г. У XIII—XIV стст. тут быў пабудаваны замак.
Верагодна, у першай палове XIV ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца (зараз — гарадзішча ў в. Старабарысаў) на новае, у 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна ў 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста.
У канцы XIV ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 г. выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.
Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 (Гл. таксама Аблога Барысава).
У 1563 г. Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 1563—1569 гг. цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 г. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.
З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр павета. У 1796 г. атрымаў герб. У вайну 1812 (26 — 29 лістапада 1812 г.) каля Барысава было нанесена значнае паражэнне французскай арміі ў час яе пераправы цераз раку Бярэзіну.
У 1885—1895 гг. дзейнічала Барысаўская фабрыка драўляных шавецкіх шпілек і капылоў. У 1905 г. заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод. У 1914—1916 гг. дзейнічала Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя.
У маі 1917 г. пачаў дзейнасць Барысаўскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[3].
З 1924 г. цэнтр раёна, у 1924—1927 гг. — Барысаўскай акругі. 7 красавіка 1932 г. у Барысаве пачаўся галодны бунт, выкліканы савецкай сельскагаспадарчай палітыкай. У выніку, 9 красавіка хлеб быў завезены, і 10 красавіка выступы сціхлі. На працягу красавіка 1932 г. сваіх пасад былі пазбаўлены — старшыня Барысаўскага ЦРК Розін, кіраўнікі Барысаўскай міліцыі Шквор і Лібман, начальнік ДПУ Барысаўскага раёна Прывольскі. Быў зняты з працы і сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б Тамашэўскі[4]. 3 мая 1933 г. галодныя жанчыны і дзеці выйшлі на вуліцы горада і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да іх далучыліся работнікі мясцовай запалкавай фабрыкі «Бярэзіна», якія абвясцілі страйк. Ноччу з 3 на 4 мая супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчан, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі ў мясцовасці «Батарэі»[5]. З 27 верасня 1938 — горад абласнога падпарадкавання.
У Вялікую Айчынную вайну акупанты на тэрыторыі горада стварылі 6 лагераў смерці, дзе знішчылі больш за 33 тыс. чалавек. (Гл. таксама Абарона Барысава (1941))
3 ліпеня 1944 г. 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, вызваліла Барысаў.
У 2006 г. адбылося аб’яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністрацыйную структуру — Барысаўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Барысаве.
НасельніцтваПравіць
- XX стагоддзе: 1997 — 159,3 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 2005 — 150 тыс. чал.; 2006 — 149,9 тыс. чал.; 2007 — 149,7 тыс. чал.; 2009 — 147 529 чал. (1 студзеня)[6], 147 381 чал. (14 кастрычніка, перапіс)[7]; 2010 — 147 052 чал.[6]; 2011 — 146 440 чал.[6]; 2012 — 145 879 чал.[8]; 2013 — 145 659 тыс. чал.[9]; 2014 — 145 223 чал.[10]; 2015 — 144 945 чал.[11]; 2016 — 143 919 чал.[12]; 2017 — 143 287 чал.[1]
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, напрыклад Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, «Барымак»; па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран».
КультураПравіць
Барысаўскі аб'яднаны музей. Дзейнічае народны тэатр.
СпортПравіць
ФК БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболу. Гарадскі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзення міжнародных матчаў па футболу. У 2014 годзе адкрыўся новы стадыён «Барысаў-Арэна», на якім праводзяцца хатнія матчы.
СМІПравіць
- Газета «Борисовские новости». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
- Газета «Адзінства». Орган мясцовых улад.
СлавутасціПравіць
- Царква ў імя святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога
- Васкрасенскі сабор (1874)
- Царква ў гонар Раства Хрыстова
- Гандлёвыя рады (1806—1823)
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1806—1823)
- Будынак чыгуначнага вакзала (пач. 20 ст.)
- Вялікая сінагога (пач. 20 ст.)
- Жылыя дамы (пач. 20 ст.)
- Сінагога «Хеўрэ Тылім» (1911)
- Чычагоўскія Батарэі (1812)
Памятныя мясціныПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Аляксей Абалмасаў — беларускі спартсмен-вясляр
- Антаніна Іванаўна Абрамава (1926 —) — галоўны мастак на Барысаўскім крыштальным заводзе
- Язэп Аляксандравіч Адамовіч (1897—1937), беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч.
- Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (нар. 1988) — алімпійскі чэмпіён і рэкардсмен свету па цяжкай атлетыцы
- Уладзімір Ігаравіч Архангельскі (нар. 1967) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Пятровіч Астроўскі — беларускі дыпламат
- Васіль Васілевіч Барысенка (1904—1984) — беларускі літаратуразнавец, крытык
- Евель Самуілавіч Бялявін (1920—1972)— Герой Савецкага Саюза
- Шая Іосіфавіч Бярковіч (1918—1942) — адзін з арганізатараў антынацысцкага падполля на тэрыторыі Пінскай вобласці
- Ганна Казіміраўна Вяржбіцкая (1915—2000) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966), Заслужаны аграном БССР
- Яўсей Рыгоравіч Вайнруб (1909—2003) — Герой Савецкага Саюза
- Макар Кандратавіч Вронскі (1910—1994) — скульптар, Народны мастак Украіны
- Залман Давыдавіч Гільман (нар. 1929) — вучоны ў галіне селекцыі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы, доктар сельскагаспадарчых навук[13].
- Андрэй Андрэевіч Грамыка (1909—1989) — савецкі дыпламат, дзяржаўны дзеяч, у 1985—1988 гг. — Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Выпускнік Старабарысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума[14].
- Анатоль Андрэевіч Грамыка (1932—2017) — член-карэспандэнт Расійскай Акадэміі навук, доктар гістарычных навук.
- Георгій Паўлавіч Гурыновіч (1933—1994) — беларускі фізік
- Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч (нар. у 1929) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Рахіль Эфраімаўна Мазо (1910—2000) — педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар[15].
- Юрый Станкевіч — беларускі пісьменнік
- Павел Фёдаравіч Тоўсцікаў (1904—1985) — генерал-маёр, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін Барысава (1969).
- Іван Міхайлавіч Ушакоў (1910—1966) — беларускі тэатральны мастак
- Усевалад Вячаслававіч Янчэўскі — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч
- Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык (нар. 1962) — беларускі гісторык і археолаг.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- ↑ Ізноў пра галодны бунт. Borisov-E.info (16 мая 2008). Праверана 12 красавіка 2018.
- ↑ 4 траўня 1933 году ў Барысаве адбыўся галодны бунт. Радыё Свабода (4 мая 2005). Праверана 12 красавіка 2018.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Результаты переписи 2009 года"Население Республики Беларусь: его численность и состав" (Том 2)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8 — С. 245.
- ↑ Соседи по парте.
- ↑ Мазо Рахиль Эфраимовна(руск.) // Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
ЛітаратураПравіць
- Борисов // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
- Насевіч В. Барысаў у часы Вялікага Княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мінск, 2002. С. 26-37.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысаў
- Геаграфічныя звесткі па тэме Барысаў на OpenStreetMap
- Барысаўскі гарадскі сайт (навіны, аналітыка, форум)
- Навіны, блогі