Азі Агад аглы Асланаў
Азі Агадавіч Асланаў (таксама Азі Ахадавіч Асланаў, Азі Агад аглы Асланаў; азерб.: Həzi Əhəd oğlu Aslanov(22 студзеня (4 лютага) 1910, г. Ленкарань — 24 студзеня 1945, Латвія) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Азі Агад аглы Асланаў | |
---|---|
азерб.: Həzi Əhəd oğlu Aslanov | |
| |
Дата нараджэння | 22 студзеня (4 лютага) 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1945[1] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Тофік Азі аглы Асланаў[d] і Арыф Азі аглы Асланаў[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1924—1945 |
Званне |
|
Часць | 35-я гвардзейская танкавая брыгада |
Камандаваў | 55-й танкавы полк |
Бітвы/войны |
Польскі паход РСЧА Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940 Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 студзеня (4 лютага) 1910 года ў горадзе Ленкарань Бакінскай губерні (цяпер Азербайджан) у сям’і рабочага цагельні. Адукацыя няпоўная сярэдняя.
Па нацыянальнасці азербайджанец[2][3][4][5][6][7][8][9].
Пасля смерці бацькі (1923) з 13 гадоў працаваў на ленкаранскай цагельні чорнарабочым, адначасова ў 1924 годзе скончыў курсы ліквідацыі непісьменнасці. У верасні 1924 паступіў вучыцца ў закаўказскіх ваенную падрыхтоўчую школу (горад Баку), дзе вучыўся 5 гадоў.
У Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў Ленінградскую кавалерыйскую школу ў 1931 годзе. З 1931 года — камандзір узвода 15-га кавалерыйскага палка 3-й Бесарабскай кавалерыйскай дывізіі Кіеўскай ваеннай акругі (Бярдзічаў). У жніўні таго самага года зноў адпраўлены на вучобу. У 1932 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу і служыў камандзірам танкавага ўзвода ў 12-м аўтабронедывізіёне таго ж палка. Служыў у Харкаўскіх аўтатрактарных майстэрнях.
Ад 1933 года — камандзір танкавага ўзвода, танкавай роты, начальнік школы асобнага танкавага батальёна 2-й стралковай дывізіі Кіеўскй ваеннай акругі (г.Оўруч Жытомірскай вобласці). Ад мая 1938 года — памочнік камандзіра па страявой частцы і камандзір батальёна 3-га аўтатранспартнага палка 4-га механізаванага корпуса той самай акругі (Кіеў). Удзельнічаў у вызваленчым паходзе РСЧА ў Заходнюю Украіну ў верасні 1939 і ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 г. З 1940 года — камандзір аўтатранспартнага батальёна 10-га стралковага палка 10-й танкавай дывізіі 15-га механізаванага корпуса Кіеўскай асобнай ваеннай акругі (г.Золачыў Львоўскай вобласці). Член ВКП(б) з 1937 года.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце ў складзе 10-й танкавай дывізіі 15-га механізаванага корпуса 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, удзельнічаў у абарончых баях на Заходняй Украіне і ў абароне Кіева . З верасня 1941 — намеснік па тэхнічнай частцы камандзіра 10-га стралковага палка, удзельнічаў у абарончых баях пад Пыратыным, Ахтыркай, Харкавам.
У снежні 1941 адкліканы ў рэзерв і ў лютым 1942 прызначаны намеснікам па страявой частцы камандзіра 55-й танкавай брыгады Крымскага фронту. Перажыў катастрофу войскаў Крымскага фронту ў маі 1942 года, пасля якой у брыгадзе не засталося ні аднаго танка. Брыгада была адноўленая і зноў ўступіла ў бой ў ліпені 1942 года ў складзе 28-га танкавага корпуса 4-й танкавай арміі Сталінградскага фронту. Удзельнічаў у баях у той самай пасадзе ў ходзе абарончага этапу Сталінградскай бітвы.
З кастрычніка 1942 года — камандзір 55-га асобнага танкавага палка, сфармаванага з рэшткаў аднайменнай брыгады ў складзе 4-га механізаванага корпуса.
Камандзір 55-га асобнага танкавага палка (2-я гвардзейская армія, Сталінградскі фронт) падпалкоўнік Асланаў вызначыўся падчас Сталінградскай бітвы. 19 лістападзе полк перайшоў у наступ і толькі за першы дзень бою прарваў ўсю паласу варожай абароны, знішчыўшы 4 танка, 5 мінамётных батарэй, 18 дзотаў і захапіўшы да 700 палонных. 22 лістапада полк вызваліў станцыю Абганерава.
Пры спробе германскага камандавання дэблакіраваць войскі Паўлюса, 15-19 снежня 1942 года полк Асланова сумесна са стралковым палком і знішчальна-супрацьтанкавай брыгадай адбіваў атакі ударной групоўкі ворага. Танкісты палка падбілі і спалілі 30 танкаў праціўніка, 50 аўтамашын і знішчылі да пяхотнага батальёна, заступіўшы шлях праціўніку ў раёне хутара Верхне-Кумскі (цяпер Савецкі Кастрычніцкага раёна Валгаградскай вобласці).
За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 падпалкоўніку Азі Асланаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[10].
Ад снежня 1942 Асланаў камандаваў 35-й гвардзейскай танкавай брыгадай. Пад яго камандаваннем яна ўдзельнічала ў Растоўскай і Міускай наступальных аперацыях, у бітве за Днепр. У снежні 1943 — красавіку 1944 ён вучыўся на Акадэмічных курсах удасканалення афіцэрскага складу пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі імя Сталіна, пасля заканчэння якіх вярнуўся на пасаду камандзіра сваёй брыгады.
Удзельнічаў у Беларускай наступальнай аперацыі. Яго брыгада 28 чэрвеня 1944 фарсіравала раку Бярэзіна. Генерал Асланаў з батальёнам аўтаматчыкаў і адным бронетранспарцёрам, а таксама з далучанымі па дарозе 50-ю беларускімі партызанамі, пранік у тыл ворага і авалодаў мястэчкам Плешчаніцы, адкрыўшы дарогу наступлення 3-га гвардзейскага механізаванага корпусу. Працягваючы марш на захад брыгада Асланова 2 ліпеня вызваліла Вілейку, 3 ліпеня ўдзельнічала ў вызваленні Барысава і 4 ліпеня вызваліла Смаргонь. За гэтыя подзвігі камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі Іван Чарняхоўскі прадставіў Асланова да паўторнага прысваення звання Героя Савецкага Саюза.
За месяц баёў у Беларусі брыгада знішчыла 45 танкаў, 131 гармата, 12 мінамётных батарэй, 193 аўтамашыны, 40 самалётаў, да 2600 салдат і афіцэраў. Былі захопленыя 74 гарматы, 5 складаў, 7 чыгуначных эшалонаў, 220 аўтамашын, 580 палонных. Брыгада ўдзельнічала ў вызваленні гарадоў Вілейка, Барысаў, Смаргонь, Мінск, Вільня.
Ад ліпеня 1944 ваяваў у складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту і зноў вызначыўся пры вызваленні горада Шаўляя, фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна, блакаванні групоўкі ворага ў Курляндыі.
Загінуў 24 студзеня 1945 года ў баях у мясцовасці Прыекуле ля Ліепаі (Латвія).
Пахаваны ў сталіцы Азербайджана — горадзе Баку.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя на франтах Вялікай Айчыннай вайны, указам Прэзідэнта СССР ад 21 чэрвень 1991 гвардыі генерал-маёру танкавых войскаў Азі Асланаву другі раз прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Сваякам былі ўручаныz ордэн Леніна і другі медаль «Залатая Зорка».
Ушанаванне памяці
правіць- Імя героя навечна занесенае ў спісы першай роты Бакінскага вышэйшага каманднага агульнавайскавога вучылішча, цяпер Азербайджанскае вышэйшае ваеннае вучылішча.
- У Вілейцы ўстаноўлены помнік[11].
Імем Асланава названыя:
- Вуліцы ў Смаргоні[11] ў Беларусі, Баку, Ленкарані, Імішлі, Валгаградзе.
- Станцыя метро і Дом афіцэраў у Баку.
- Школа № 175 у Баку, школа № 3 у Ленкарані і школа ў Валгаградзе.
- Танкер Азербайджанскага Дзяржаўнага Каспійскага параходства.
- У памяць аб ім на Мамаевым кургане ўсталяваная мемарыяльная пліта.[12]
- У Ленкарані створаны Дом-музей Асланава.
- Асланову прысвечаная паэма Мееровіча «Азі Асланаў» і роман Гусэйна Абасзадэ «Генерал» [13].
- На студыі «Азербайджанфільм» пра яго зняты мастацкі фільм «Я любіў вас больш за жыццё».
- Імя Азі Асланава носіць сяло ў Азербайджане і пасёлак у Баку.
- Танкер «Генерал Азі Асланаў» Судаходнай кампаніі «Палмалі» (Турцыя)
Зноскі
- ↑ Azi Akhad ogly Aslanov // TracesOfWar
- ↑ В. А Жилин. Сталинградская битва: хроника, факты, люди. Olma Media Group, 2002. ISBN 5-224-03719-0, 9785224037193
- ↑ Ази Асланов / И. Г. Огульчанский. — М. : Воениздат, 1960. — 296 с. — Б. ц.
- ↑ Зачислен навечно: биографический справочник в двух книгах. Авторы: И. И. Рошчин, В. Н. Соловьев.
- ↑ Самсонов А. М. От Волги до Балтики. Очерк истории 3-го гвардейского механизированного корпуса 1942—1945 гг. — М: Наука, 1973.
- ↑ Советской Латвии посвящается, Илмарс Иверст, Н. Салеев, 1965
- ↑ Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Воениздат.-1987-88 гг
- ↑ «Агитатор», журнал ЦК КПСС, выпуски 1-12, 1985
- ↑ Навечно в сердце народном, 1941—1945 / автор текста и составитель: В. И. Микельсон, Рига : Авотс, 1984
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 22 декабря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 25 декабря (№ 46 (205)). — С. 1.
- ↑ а б Адкрылі помнік Азі Асланаву Архівавана 16 снежня 2013. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ Памятники и достопримечательности Волгограда Архівавана 17 ліпеня 2014. (руск.)
- ↑ Военная литература (руск.)