Васіль Васілевіч Барысенка

беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог. Акадэмік АН БССР

Васіль Васільевіч Барысенка (25 красавіка 1904, Барысаў, Мінская губерня — 26 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык, педагог. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1957), доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).

Васіль Васілевіч Барысенка
Дата нараджэння 25 красавіка 1904(1904-04-25) ці 1904[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1984(1984-07-26) ці 1984[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства, Беларусістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 25 красавіка 1904 года ў Барысаве Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка.

Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 годзе скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе.

У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры пры Акадэміі навук Беларускай ССР (1929—1932).

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1937 года[2].

У 1931—1941 і ў 1946—1966 гадах працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1932 года працаваў дэканам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова старшы навуковы супрацоўнік, у 1937—1941 гады — дырэктар Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук Беларускай ССР[2].

У час вайны служыў у дзеючай арміі ў якасці карэспандэнта армейскай газеты.

У 1946—1973 гады — дырэктар, з 1973 года — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР[3].

Памёр 26 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].

Навуковая дзейнасць

правіць

Вывучаў пытанні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталогіі беларускай літаратуры, выступаў як літаратурны крытык, даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса, Т. Шаўчэнкі[2].

Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 года.

Аўтар артыкулаў «Т. Р. Шаўчэнка і беларуская літаратура», «Шаўчэнкаўскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» (абедзве — 1939), «Тарас Шаўчэнка і Янка Купала» (1940), «Тарас Шаўчэнка» (1962) і іншыя.

Ад Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР выступаў з вітальнай прамовай на юбілейнай 10-й навуковай Шаўчэнкаўскай канферэнцыі (1961).

Бібліяграфія

правіць

Аўтар больш за 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій:

  • Барысенка, В. В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізма ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя / В. В. Барысенка. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1957. — 365 с.
  • Барысенка, В. В. Роля рускай класічнай літаратуры ў развіцці рэалізму беларускай літаратуры пачатку XX ст. / В. В. Барысенка, В. У. Івашын. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1963. — 36 с.

Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), складальнікаў зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), а таксама навуковых дапаможнікаў (суаўтар В. У. Івашын) для 8 класа «Беларуская літаратура» (1959—1978, 19 выданняў), хрэстаматыі для 10 класа «Родная літаратура» (14-е выд., 1961)[2].

Адзін з укладальнікаў і рэдактараў навукова каментаваных акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #135797446 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 жніўня 2024.
  2. а б в г д Борисенко Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
  3. Васіль Барысенка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 49—50.
  4. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць