Паўлюк Трус
Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус (6 мая 1904, в. Нізок каля Узды, цяпер Мінская вобл. — 30 жніўня 1929) — беларускі паэт.
Паўлюк Трус | |
---|---|
Павел Адамавіч Трус | |
![]() Паўлюк Трус. Фота з архіва Адама Бабарэкі, 24/Х 25 | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | П. Вясковы, Шавец, Себасьцян Старобінскі, Нізаўскі |
Дата нараджэння | 6 мая 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1929 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, журналіст |
Гады творчасці | 1923—1929 |
Мова твораў | беларуская |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Уздзенскую сямігодку (1923), педагагічны тэхнікум у Мінску (1927). Працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты «Палеская праўда» (1927—1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ (1928—1929). Сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Дэбютаваў у друку ў 1923 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Вершы» (1925), «Ветры буйныя» (1927), Збор твораў (1934), «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979, 2000), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Выдадзена кніга паэзіі для дзяцей «Падаюць сняжынкі» (1983).
Памёр ад тыфу. Пахаваны па Вайсковых могілках Мінска.
У гонар паэта названая вуліца ў Мінску (гл.: вул. Паўлюка Труса).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
- Трус Паўлюк // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
СпасылкіПравіць
Паўлюк Трус у Вікікрыніцах | |
Паўлюк Трус на Вікісховішчы |
- Паўлюк Трус: паэт, які адправіў піянэра на Марс і раззлаваў Маякоўскага // Радыё Свабода, 06 мая 2019
- Паўлюк Трус на «Вершы.ru»