Адкрыць галоўнае меню

Рахіль Эфраімаўна Мазо

вучоны ў галіне педыятрыі

Рахіль Эфраімаўна Мазо́[1] (6 лютага 1910, Барысаў5 студзеня 2000[2], Мінск) — вучоны, урач-педыятр, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966).

Рахіль Эфраімаўна Мазо
Дата нараджэння 6 лютага 1910(1910-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 2000(2000-01-05) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера педыятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Дзяржаўная прэмія БССР

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў горадзе Барысаў (сучасны раённы цэнтр у Мінскай вобласці Беларусі). У 1931 годзе скончыла педагагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працавала ў Мінску, у Інстытуце аховы мацярынства і дзяцінства. Не пакідаючы працу паступіла на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута, які скончыла ў 1940 годзе. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Саратаў дзе спачатку працавала ўчастковым педыятрам, потым урачом, начальнікам аддзялення эвакашпіталя ў горадзе Уфа, у 1943—1944 гг. — урачом у вайсковай частцы. Пасля вызвалення ад захопнікаў вярнулася ў Мінск і да 1946 года працавала ардынатарам, загадчыкам дзіцячага аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы. У 1946 годзе паступіла ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР, якую скончыла ў 1949 годзе. Працавала на кафедры педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў асістэнтам, з 1956 г. — дацэнт, з 1966 г. — прафесар, у 1969—1980 гг. — загадчык кафедрай.

Памерла Р. Э. Мазо 5 студзеня 2000 г. пахавана на Усходніх (Маскоўскіх могілках) Мінска[2].

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Р. Э. Мазо з’яўляецца заснавальнікам дзіцячай кардыялогіі ў Беларусі, аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. У 1964 годзе ёй прысуджана навуковая ступень доктара медыцынскіх навук за навуковы даклад па манаграфіі «Инструментальные методы исследования в педиатрии». Была членам праўлення Усесаюзнага таварыства рэўматолагаў, Беларускага навуковага таварыства дзіцячых ўрачоў, старшынёй метадычнай камісіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Инструментальные методы исследования сердца в педиатрии. — Мн.: Наука и техника, 1964.
  • Пособие по педиатрии для врачей. — Мн., 1969. (разам з І. Н. Усавым)
  • Пневмония у детей раннего возраста. — Мн., 1977.
  • Справочник педиатра-кардиоревматолога: справочное издание / Ред. Р. Э. Мазо. — Минск : Наука и техника, 1982. — 343 с. — Библиогр.: с. 331—335. — Предм. указ.: с. 336—339.

Узнагароды і прэмііПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць