Усекітайская федэрацыя прафсаюзаў

Усекітайская федэрацыя прафсаюзаў — нацыянальны прафсаюзны цэнтр у Кітаі, адзіны легальны прафсаюз у краіне.

Усекітайская федэрацыя прафсаюзаў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Кітай Пекін, КНР
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1925
Колькасць членаў 302 000 000
acftu.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрацыя была заснавана 1 мая 1925 года на канферэнцыі ў Гуанчжоу. З моманту свайго заснавання, Усекітайская федэрацыя прафсаюзаў была падкантрольная Камуністычнай партыяй Кітая. У даваенны перыяд асноўныя цэнтры прафсаюза размяшчаліся ў Гуанчжоу, Ганконгу, Шанхаі і Ухані[1]. У 1927 годзе УФП была забаронена ўрадам Чан Кайшы, тысячы членаў прафсаюза былі рэпрэсаваны, а самім урадам быў створаны жоўты прафсаюз[2].

Пасля перамогі камуністаў у грамадзянскай вайне ў Кітаі ў 1949 годзе, УФП стала адзіным легальным прафсаюзным цэнтрам у краіне, але была вымушана прыпыніць сваю дзейнасць у 1966 годзе з-за ўплыву культурнай рэвалюцыі і хунвейбінаў. Пасля смерці Маа Цзэдуна ў 1976 годзе, УФП аднавіла сваю дзейнасць.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Lee, Lao To (1986): Trade Unions in China 1949 to the Present. Singapore University Press
  2. Traub-Merz, Rudolf (2011): All China Federation of Trade Unions: Structure, Functions and the Challenge of Collective Bargaining. International Labor Office