Усходняя вуліца (Мінск)

Усходняя вуліцавуліца ў Савецкім раёне Мінска. Пачынаецца ад вул. Сурганава, перасякае вул. Някрасава, Бялінскага, Мележа, Лук'яновіча, Шырокую і некалькі завулкаў. Упіраецца ў вул. Кальцова. Ідзе паралельна вуліцам Я. Коласа, Лагойскі тракт, Л. Бяды і М. Багдановіча.

Усходняя вуліца
Мінск
Паркінг на вул Усходняй ля Мележа Мінск.JPGПаркінг на вул Усходняй ля дамоў 5 і 5а па вул.Мележа
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro First Line logo.svg Акадэмія навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Забудова вуліцы ўяўляе сабой спалучэнне прыватнага сектара, шматкватэрных жылых дамоў і дзелавой інфраструктуры. Апошняя ўключае ў сябе: 1-ы корпус 6-й гімназіі (д. 40) пасольства Азербайджана ў Беларусі (д. 133) і Мінскі гандлёвы каледж[1].

Зноскі

  1. Фактычны адрас: вул. Усходняя 183, будынак знаходзіцца на скрыжаванні вул. Кальцова і Ўсходняй, гл.: Улицы Минска. Малый атлас. Мн.: Квадрограф, 2012, с. 19Б

СпасылкіПравіць