Усць-Ілімскае вадасховішча
Усць-Ілі́мскае — вадасховішча ў Іркуцкай вобласці Расіі на рацэ Ангара і яе прытоку Ілім.
Усць-Ілімскае вадасховішча | |
---|---|
руск.: Усть-Илимское водохранилище | |
Каардынаты: 57°39′25,77″ пн. ш. 102°33′44,67″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне |
![]() |
Вышыня над узроўнем мора | 294,5—296[1] м |
Даўжыня | 269 (302[1]) км |
Шырыня | 12 км |
Плошча | 1873 км² |
Аб'ём | 59,4 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2500[1] км |
Найбольшая глыбіня | 100[1] м |
Сярэдняя глыбіня | 32[1] м |
Упадаюць | Ангара, Ілім |
Выцякаюць | Ангара |
Год напаўнення | 1977 |
Вадасховішча створана плацінай Усць-Ілімскай ГЭС. Запаўненне праходзіла ў 1974—1977 гг. Плошча вадасховішча 1873 км², аб’ём вады 59,4 км³, карысны аб’ём вады 2,74[1] км³. Даўжыня па рацэ Ангара 269 (302[1])км, па рацэ Ілім — 299 км, найбольшая шырыня 12 км, даўжыня берагавой лініі 2500 км. Найбольшая глыбіня 100 м, сярэдняя — 32 м. Сезонныя ваганні ўзроўню вады 1,5 м.
Вадасховішча створана ў мэтах развіцця энергетыкі, суднаходства, лесасплаву і рыбагадоўлі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 281. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі правіць
- Усть-Илимское водохранилище (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- О СОСТОЯНИИ ОЗЕРА БАЙКАЛ И МЕРАХ ПО ЕГО ОХРАНЕ В 2007 ГОДУ(недаступная спасылка) (руск.)