У́ціла (ісп.: Isla de Utila) — востраў у Карыбскім моры ля ўзбярэжжа Гандураса, уваходзіць у групу Іслас-дэ-ла-Баія.

Уціла
ісп. Isla de Utila
Бераг
Бераг
Характарыстыкі
Плошча42 км²
Насельніцтва1 979 чал.
Шчыльнасць насельніцтва47,12 чал./км²
Размяшчэнне
16°06′ пн. ш. 86°58′ з. д.HGЯO
АрхіпелагІслас-дэ-ла-Баія
АкваторыяКарыбскае мора
Краіна
Уціла (Гандурас)
Уціла
Уціла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насельніцтва — 1979 чал. (2001 г.)

Геаграфія і прырода правіць

Востраў Уціла з’яўляецца адным з найбуйнейшых у групе Іслас-дэ-ла-Баія. Плошча вострава — 42 км². Даўжыня — каля 11 км, шырыня — да 4 км. Уціла мае часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне.

Клімат вільготны трапічны. Сярэднегадавая тэмпература складае прыкладна 29 °C. У зімовую пару колькасць ападкаў дасягае 600 мм у месяц.

Востраў амаль цалкам пакрыты зялёнымі гаямі. Найбольш каштоўныя прадстаўнікі фаўны — ігуаны і марскія чарапахі.

Гісторыя правіць

Востраў быў населены індзейцамі ў VI ст. да н. э. У 1502 годзе адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які палічыў мясцовае насельніцтва канібаламі. Гэта стала прычынай таго, што іспанскія законы, накіраваныя на абарону мірных індзейцаў, тут не дзейнічалі. Таму ў 1516 г. большасць тубыльцаў была знішчана іспанцамі, астатнія ператвораны ў рабоў і вывезены на Кубу.

У XVIXVIII стагоддзях кантроль над востравам аспрэчвалі іспанцы і англійскія піраты, якія былі зацікаўлены ў здабычы мясцовых чарапах. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Даніэль Дэфо апісаў востраў у сваім творы пра Рабінзона Круза.

У 1836 годзе пасля адмены рабства ў брытанскіх калоніях на Уціле пасяліліся выхадцы з Кайманавых астравоў. У нашы дні яны складаюць большасць насельніцтва. Распаўсюджана гаворка англійскай мовы, вельмі блізкая да той, што існуе на Кайманавых астравах. Некаторы час востраў кіраваўся адміністрацыяй Ямайкі.

У 1860 годзе востраў Уціла ўвайшоў склад Гандураса.

Спасылкі правіць