Уільям Генры Уэлч

Уільям Генры Уэлч (англ.: William H. Welch; 8 красавіка 1850 — 30 красавіка 1934) — амерыканскі лекар-патолагаанатам, бактэрыёлаг і арганізатар аховы здароўя. Ён быў адным з чатырох прафесараў-заснавальнікаў бальніцы Джонса Хопкінса.

Уільям Генры Уэлч
англ.: William H. Welch
Дата нараджэння 8 красавіка 1850(1850-04-08)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1934(1934-04-30) (84 гады) ці 20 красавіка 1934(1934-04-20)[3] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці ваенны ўрач, патолагаанатам, бактэрыёлаг, мікрабіёлаг, урач
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1895), прэзідэнт Акадэміі з 1913 па 1917 гады.

Біяграфія правіць

Уільям Генры Уэлч нарадзіўся 8 красавіка 1850 года ў сям’і Уільяма Уікхема і Эмелін Колін Уэлч у Норфалку, штат Канектыкут.

Скончыўшы акадэмію Норфалка і каледж Уінчэстэра, у 1866 годзе паступіў у Ельскі ўніверсітэт, дзе вывучаў грэчаскую мову і класічную літаратуру. Пасля заканчэння ўніверсітэта Уэлч нядоўга выкладаў у школе ў Норвічы, Нью-Ёрк, затым паступіў у Калумбійскі медыцынскі ўніверсітэт. У 1875 годзе стаў урачом. Адпрацаваў у некалькіх лабараторыях у Германіі, у 1877 годзе вярнуўся ў Амерыку і адкрыў лабараторыю пры медыцынскім каледжы Бельв’ю.

У 1884 годзе Уільям Генры Уэлч стаў першым лекарам шпіталя Джонса Хопкінса ў Балтымары. Да 1886 года ён навучыў 16 аспірантаў у сваёй лабараторыі — гэта была першая вучэбная праграма паслядыпломнай урачэбнай адукацыі ў краіне. Уэлч стаў кіраўніком кафедры паталогій, пасля адкрыцця шпіталя ў 1889 годзе, а ў 1893 годзе стаў першым дэканам школы медыцыны Джонса Хопкінса. Навуковыя інтарэсы Уільяма Генры былі сканцэнтраваны ў галіне бактэрыялогіі. Ён адкрыў бактэрыю, якая выклікае газавую гангрэну (Clostridium perfringens, першапачаткова Clostridium welchii).

Уэлч памёр 30 красавіка 1934 года ад адэнакарцыномы прастаты ў шпіталі Джонса Хопкінса.

Зноскі

  1. William Henry Welch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William WELCH // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. NNDB — 2002.