Сэр Уільям Хагінс (англ.: William Huggins; 7 лютага 1824 — 12 мая 1910) — англійскі астраном-аматар.

Уільям Хагінс
англ.: William Huggins
Дата нараджэння 7 лютага 1824(1824-02-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1910(1910-05-12)[3][1][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Маргарэт Ліндсі Хагінс[d][4]
Род дзейнасці астраном, фізік, астрафізік, фатограф
Навуковая сфера астраномія[5], астрафізіка[5] і спектраскапія[5]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваў прыватную абсерваторыю і ажыццявіў назіранні за спектральнымі лініямі выпраменьвання і паглынання розных нябесных аб'ектаў. Першым ужыў спектраскоп для дэталёвага даследавання зорак, паказаў розніцу паміж туманнасцямі і галактыкамі. У 1866 годзе ўпершыню выканаў спектраскапічныя назіранні новай зоркі (Новай Паўночнай Кароны 1866) і выявіў наяўнасць вакол яе газавай абалонкі, якая свеціцца ў лініях вадароду. Першая планетарная туманнасць, якую спектральна даследаваў Хагінс. была Туманнасць Каціны Глаз. У яго гонар названы кратары на Месяцы і Марсе, астэроід 2635 Хагінс.

Узнагароды правіць

  • Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1867 разам з Уільямам Аленам Мілерам, 1885);
  • Медаль Коплі (1898);
  • Медаль Генры Дрэйпера (1901);
  • Медаль Кэтрын Брус (1904).

Зноскі

  1. а б William Huggins // Brockhaus Enzyklopädie
  2. William Huggins // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. https://www.britannica.com/biography/William-Huggins Праверана 3 ліпеня 2017.
  4. Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 626. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  5. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Спасылкі правіць