Спектраскоп
Спектраско́п[1] (ад спектр і стар.-грэч.: σκοπέω — гляджу) — аптычны прыбор для візуальнага назірання спектра выпраменьвання.[2] Выкарыстоўваецца для хуткага якаснага спектральнага аналізу рэчываў у хіміі, металургіі (напрыклад, стыласкоп) і г.д. Раскладанне выпраменьвання ў спектр ажыццяўляецца, напрыклад, аптычнай прызмай. З дапамогай флюарэсцэнтнага акуляра візуальна назіраюць ультрафіялетавы спектр, з дапамогай электронна-аптычнага пераўтваральніка — блізкую інфрачырвоную вобласць спектру.
Часта пад тэрмінам спектрометр разумеюць спецыялізаваную прыладу, напрыклад, прызначаную для вызначэння інтэнсіўнасці зададзенай колькасці спектральных ліній, часта аўтаматызаваную, а пад тэрмінам спектраскоп — настольны прыбор, які дазваляе ўручную праглядаць розныя ўчасткі спектра.
Існуюць розныя разнавіднасці спектрометраў, такія як партатыўны спектрометр, рэнтгенафлуарэсцэнтны спектрометр, аптычны.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Спектроскоп // БЭС Архівавана 11 лютага 2015.
ЛітаратураПравіць
- Спектраскоп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 107. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).