Уладзімір Васілевіч Аўсянка
Уладзімір Васілевіч Аўсянка (нар. 21 лістапада 1955, г. Ташкент, Узбекістан) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Васілевіч Аўсянка | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1973 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут (выкладчыкі С. Архангельскі, Суцягін, П. Ванке). У 1973—1978 гадах архітэктар у філіяле ПрамНДІпраект у г. Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці; у 1978—1988 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; з 1988 года вядучы архітэктар, начальнік аддзела ААТ «Гроднажылбуд»[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: рэканструкцыя інтэрната з прыбудовай у пас. Маладзёжны ў Лідзе (1985), прафілакторый на 100 месцаў у Гродне (1986); у аўтарскім калектыве: забудова бульвара Пятроўскага, комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання (1979), прыбудова да палітэхнікума ў г. Жоўтыя Воды (1980)[2], школьная цяпліца ў г.п. Рось (1995, не рэалізавана); флюгер на вежы жылога дома ў г. Гродна (2000); адміністрацыйна-бытавы корпус вытворчай базы Паўночнай прамзоны г. Віднае Маскоўскай вобласці (2003, будаўніцтва ў 2003—2004; сааўтар У. Праабражэнскі); прыбудаваны блок грамадскага прызначэння (2003, будаўніцтва ў 2004—2005; сааўтар У. Праабражэнскі); прыбудова да адміністрацыйнага будынка «Гроднажылбуд» (2004, будаўніцтва ў 2004—2006; сааўтары У. Праабражэнскі, А. Пендзюрын); група жылых дамоў па пр. Янкі Купалы (2004—2006, будаўніцтва ў 2005—2007; сааўтары А. Пархута, У. Праабражэнскі) — усе ў Гродне[1].
Зноскі
- ↑ а б Овсянко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Овсянко Владимир Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Овсянко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Овсянко Владимир Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)