Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі (28 кастрычніка 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Таліцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 годзе. Працаваў тэхнікам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў, з 1978 года — кіраўнік архітэктурна-канструктарскай майстэрні, з 1987 года — галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: лячэбны корпус НДІ траўматалогіі і артапедыі па Слуцкай шашы (1981), спецыялізаваны лячэбны корпус 4-й клінічнай бальніцы (1982); у аўтарскім калектыве: стаматалагічная паліклініка № 8 (1979), тэрапеўтычны корпус 1-й клінічнай бальніцы па Ленінскім праспекце (1987) у Мінску, цэнтральная раённая бальніца ў Слуцку (1987), санаторый «Верасы» на воз. Рагазнянскім Брэсцкай вобласці.
Зноскі
Літаратура правіць
- Талицкий Владислав Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)