Уладзімір Курбскі-Кузняцоў

(Пасля перасылкі з У. Курбскі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Уладзімір Курбскі-Кузняцоў (1898 — ?; псеўд.: Ул. Крынскі[1]) — беларускі нацыянальны дзеяч, член БПСР.

Уладзімір Курбскі-Кузняцоў
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1898
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Дзейнічаў у Гродне, у 1918—1920 гг. быў членам шэрагу мясцовых беларускіх арганізацый. Восенню 1920 г. быў вярбоўшчыкам Беларускай вайсковай камісіі па Гродзенскім павеце. У 1921—1922 гг. арганізоўваў партызанскі рух на Гродзеншчыне.

У сярэдзіне 1920-х гадоў шчыльна супрацоўнічаў з КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928—1931 гадах уваходзіў у склад паланафільскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Восенню 1930 г. супрацоўнічаў з гродзенскай беларускай газетай «Беларуская думка» паланафільскага напрамку. Пад час Другой сусветнай вайны актыўна друкаваўся ў беластоцкай беларускай газеце «Новая дарога».

Зноскі

правіць