Адкрыць галоўнае меню

Беларуская думка (часопіс, Заходняя Беларусь)

(Пасля перасылкі з Беларуская думка (1930))

«Беларуская думка» — штотыднёвы грамадскі, літаратурны і сельскагаспадарчы часопіс у Заходняй Беларусі. Выдаваўся з 2 кастрычніка 1930 да 1932 у Гродне на беларускай мове. Адказны рэдактар і выдавец А. Лукашык (№ 1), потым Л. Лукашык.

Беларуская думка
Мова: беларуская
Тыраж:

У праграме часопіса абвешчана пра яго незалежнасць, імкненне ўсебакова інфармаваць чытача, ахоўваць інтарэсы беларускага сялянства. Асвятляў беларускі грамадскі рух на Гродзеншчыне, жыццё вёскі, заклікаў беларускую інтэлігенцыю арганізоўваць культурна-асветную работу. Апублікаваў даклад Р. Астроўскага «Беларуская справа высоўваецца на парадак дзённы польскім грамадзянствам» (1931, № 9) пра змену адносін польскага ўрада да беларускага пытання. Пісаў пра падзеі ў Польшчы і за мяжой, пра жыццё ў СССР і БССР, у т. л. пра сталінскія рэпрэсіі; друкаваў матэрыялы па пытаннях рэлігіі, права, сельскай гаспадаркі. На старонках газеты змешчаны артыкулы да 10-годдзя з дня смерці А. Гаруна, Ядвігіна Ш., літаратурныя творы Ф. Аляхновіча, А. Бартуля, Г. Леўчыка, М. Журбы, М. Крапіўніцкага, Я. Коласа, Я. Купалы і інш.

ЛітаратураПравіць