Уладзіслаў Марконі

(Пасля перасылкі з У. Марконі)

Уладзіслаў Марконі (польск.: Władysław Marconi; 29 лютага 1848, Варшава — 4 чэрвеня 1915, Варшава) — польскі архітэктар, кансерватар архітэктурных помнікаў і рэстаўратар, сын Генрыка Марконі.

Уладзіслаў Марконі
польск.: Władysław Marconi
Дата нараджэння 29 лютага 1848(1848-02-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1915(1915-06-04) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Варшава
Архітэктурны стыль гістарызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сям'я і дзяцінства правіць

Уладзіслаў Марконі нарадзіўся 29 лютага 1848 года ў Варшаве ў сям'і архітэктара італьянскага паходжання Генрыка (Энрыке) Марконі і шатландкі Маргарыты Гейтан (1807—1884). Маці Уладзіслава была кальвіністкай і таму некаторыя дзеці ў сям'і былі выхаваны як каталікі, а іншыя, у тым ліку і Уладзіслаў, — як кальвіністы.

Скончыў варшаўскую сярэднюю школу.

Прафесійная дзейнасць правіць

Прадаўжальнік справы свайго бацькі, паступіў у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1873 годзе з трыма сярэбранымі медалямі. Пасля вярнуўся ў Варшаву, дзе акрамя прафесійнай працы, актыўна займаўся сацыяльнай і культурнай дзейнасцю.

Працаваў разам з братам Леандра[uk] пры будаўніцтве Вялікай сінагогі[ru].

Пахаваны на кальвінісцкіх могілках Варшавы[ru].

Архітэктурныя праекты правіць

Уладзіслаў Марконі займаўся будаўніцтвам аб’ектаў самага рознага прызначэння, у тым ліку такіх, як:

 
Будынак школы імя Рослераў на вуліцы Халоднай
 
касцёл Святога Вікенція дэ Поля[pl]

Грамадская дзейнасць правіць

Быў сузаснавальнікам Музея рамёстваў і прыкладнога мастацтва, членам фатаграфічнага таварыства, Таварыства апекі над помнікамі даўніны. Быў таксама членам камітэтаў па будаўніцтве «Мікалаеўскага моста[ru]» ў Варшаве (цяпер Мост Панятоўскага), гарадской каналізацыі і бальніц. Член камітэта будаўніцтва помніка Міцкевічу[ru] ў Варшаве. Быў у складзе журы конкурсу праектаў аднапавярховага дома ў «стылі свойскім», арганізаванага варшаўскім Мастацкім таварыствам (1902)[5], праектаў касцёла для сяла Орлуў (1910)[6], алтара для касцёла Збавіцеля ў Варшаве (1913)[7], сядзібы сям'і Улодкаў у Няговічах (1913)[8].

Ад 1894 года выдаваў разам з братам Янам «Альбом помнікаў архітэктуры і мінуўшчыны» (польск.: Album architektoniczne dawnych zabytków i pamiątek przeszłości).

Узнагароды правіць

Кавалер ордэна св. Станіслава III ступені.

Сям'я правіць

 
Сямейная грабніца Марконі

26 чэрвеня 1880 года ажаніўся з Казімірай Элеанорай Кольберг, дачкой мастака Антонія Кольберга[pl]. Яны мелі восем дзяцей, у тым ліку:

  • Багдан[pl] (1894—1975) — стаў рэстаўратарам жывапісу
  • Казімір (1890—1992)
  • Тадэвуш (1899—1956) — эканамічны дзеяч і прамысловец, ажаніўся з Аленай з Брунаў, добра вядомай варшаўскай сям'і.
  • Галіна Марыя (1888—1952) — жонка вядомага жыхара Варшавы Станіслава Лозы[pl].

Сын Багдана, Генрык Ежы[pl], таксама стаў польскім архітэктарам, як яго дзед і прадзед.

Уладзіслаў Марконі, яго жонка і двое сыноў былі пахаваныя ў сямейнай грабніцы на евангелісцка-рэфарматарскіх могілках[ru] у Варшаве.

Зноскі

  1. Władysław Marconi // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Bauzt S. Gmach Tow. Ubezpieczeń «Rossya» w Warszawie // Architekt. — 1901. — № 7. — S. 102—105.
  3. Miejsce egzekucji —​ szkoła Roeslerów (ul. Chłodna 33) (польск.)
  4. У час існавання Варшаўскага гета там часова змяшчаўся дом сірот[pl] пад кіраўніцтвам Януша Корчака
  5. Rozstrzygnięcie konkursów // Architekt. — 1902. — № 8. — S. 95.
  6. Rozstrzygnięcie konkursu na projekt kościoła we wsi Orłów // Architekt. — 1910. — № 3. — S. 50; Protokół z posiedzenia konkursowego w sprawie oceny nadesłanych projektów kościoła we wsi Orłów, gub. Lubelskiej, pow. Krasnostawskiego // Przegląd Techniczny. — 1910. — № 9. — S. 118.
  7. Konkurs na projekt ołtarza // Architekt. — 1912. — № 11—12. — S. 133.
  8. Konkursy // Architekt. — 1914. — № 1-2. — S. 30.

Літаратура правіць

  • Łoza S. Słownik architektów i budowniczych polaków oraz cudzoziemców w Polsce pracujących. — Warszawa, 1931.
  • Hanna Krzyżanowska, Marconi Władysław, [w:] Polski słownik biograficzny konserwatorów zabytków, red. Henryk Kondziela, Hanna Krzyżanowska, z. 2, Poznań, Wydaw. Poznańskie 2006, ISBN 83-7177-416-8

Спасылкі правіць