Уладзімір Аляксандравіч Ратомскі
Уладзімір Аляксандравіч Ратомскі (нар. 27 жніўня 1962, в. Шчэпічы, Клецкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Аляксандравіч Ратомскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1981 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1981 годзе працаваў мастаком-афарміцелем на Дзяржаўным падшыпнікавым заводзе-11 у Мінску. У 1981—1983 гадах служыў у Савецкай Арміі.
У 1989 годзе скончыў БПІ. У 1989—1997 гадах працаваў архітэктарам у АКПМ-2 Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута ў Магілёве; з 1997 года галоўным архітэктарам праектаў у ЗАТ «Будпраектінвест». Член Саюза архітэктараў Беларусі.
Пражывае ў Магілёве па вул. Гагарына, 34а.
Творчасць
правіцьТТС РУП «Белтэлекам» да і пасля рэканструкцыі
|
Аўтар шматлікіх праектаў жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, у т.л. рэканструкцыя помніка архітэктуры пачатку XX ст. — будынкі Магілёўскага чыгуначнага вакзала; рэканструкцыя чыгуначнай станцыі Пагодзіна у г. Горкі; рэканструкцыя чыгуначнай станцыі Копысь; рэканструкцыя будынка ТТС РУП «Белтэлекам» па вул. Піянерскай, 27 у г. Магілёве; рэканструкцыя будынка водалячэбніцы санаторыя-прафілакторыя «Дубравенка» ў г. Магілёве; шматфункцыянальны цэнтр (уключае бізнес-цэнтр і гандлёва-забаўляльны цэнтр) AGSA на скрыжаванні пр. Міру і вул. Грышына у г. Магілёве; некалькіх жылых дамоў у Магілёве і Горках; капітальны рамонт помніка архітэктуры XVII ст. — музея В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве, рэканструкцыя будынка Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці па вул. Піянерскай, 15, капітальны рамонт воданапорнай вежы ў Шклове, рэканструкцыя будынка чыгуначнага вакзала ў Шклове, рэканструкцыя будынка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па вул. Ленінскай у Магілёве (навуковы кіраўнік), рэканструкцыя будынка Гандлёва-прамысловай палаты Магілёўскай вобласці.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Галінай Анатолеўнай, якая працавала разам з ім у ЗАТ «Будпраектінвест» галоўным інжынерам праектаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ратомский Владимир Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)