Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў

беларускі празаік
(Пасля перасылкі з У. Я. Рубанаў)

Уладзіслаў Якаўлевіч Руба́наў[1] (15 снежня 1952, вёска Аляксандраўка 1, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 21 ліпеня 1994) — беларускі празаік.

Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 снежня 1952(1952-12-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1994(1994-07-21) (41 год)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 15 снежня 1952 года ў в. Аляксандраўка 1 Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.

Закончыў Аляксандраўскую васьмігодку, Слаўгарадскую СШ (1970), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). З 1975 года працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка», з 1978 года — у аддзеле прозы часопіса «Полымя», з 1986 — загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Памёр 21 ліпеня 1994 года. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках[2].

Творчасць

правіць

У друку выступаў з 1972 года. Стала творчай працай пачаў займацца з 1976 г. Першая кніга выйшла ў 1981 годзе пад назвай «Вокны без фіранак». Яго аповесці («Каштаны», «Грыбавар», «Разам па жыцці») і апавяданні заснаваны на сучасным матэрыяле. Цікавілі тэмы: маральна-этычныя і сацыяльна-псіхалагічныя аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблема вясковага чалавека ў горадзе. Пісьменнік адчуваў небяспеку духоўнага Чарнобыля («Замах»), імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі і прыроды. Стварыў паэтычны вобраз Мінска ў аповесці «Каштаны». Аўтар рамана «Не аднойчы забіты».

Узнагароды

правіць
  • Літаратурная прэмія СП Беларусі імя І. Мележа (1990) — за кнігу «Таямніца птушынага гнязда».

Зноскі

  1. БелЭн 2001.
  2. Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць
  • Савік Л. С. Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Рубанаў Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т.5. — С. 56-157.

Спасылкі

правіць