Фаўста Алеса Аке (пры нараджэнні Падавіні — швед. Fausto Alesso Acke; 23 мая 1897, Рым — 14 мая 1967, Галівуд, Каліфорнія) — шведскі гімнаст, які прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года.

Фаўста Аке
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 23 мая 1897(1897-05-23)
Памёр 14 мая 1967(1967-05-14) (69 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Італіі ў 1897 годзе, Фаўста Аке быў усыноўлены ў 1903 годзе сям’ёй шведскіх мастакоў Юханам і Евай Аке. Яго прыёмнай маці была дачка фінска-шведскага пісьменніка Захарыяса Тапеліуса. Фаўста вырас на віле Аклея ў Ваксхальме і вучыўся ў школе-інтэрнат у Лундсбергу. Ён быў членам шведскай каманды, якая выйграла залаты медаль у камандным першынстве па шведскай сістэме на летніх Алімпійскіх гульнях 1920 года ў Антверпене.

У 1925 годзе Фаўста ажаніўся з Гердзіс Ёхансан. У тым жа годзе Аке пераехаў у Злучаныя Штаты з-за эканамічных праблем. Там ён стаў трэнерам у студыі RKO Studios у Галівудзе. Пазней Фаўста зноў ажаніўся з Ганнай Індрэфіёрд (1906—1975) з Нарвегіі. Свой дом у Лос-Анджэлесе яны назвалі Ackebakken і ўдачарылі дзяўчынку Марту.