Адміністрацыйны падзел Аўстрыі
Згодна з канстытуцыяй, Аўстрыя з'яўляецца федэратыўнай рэспублікай і складаецца з 9 зямель (ням.: Bundesländer, адз. л. ням.: Bundesland).
Сцяг | Герб | Зямля | Месцы ў Бундэсраце |
Плошча (км²) |
Насельніцтва | чал. на км² |
Сталіца | www | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
1 | Бургенланд Burgenland |
3 | 3 966 (7) | 280 350 (9) | 70,7 (7) | Айзенштат Eisenstadt |
[1] | |
![]() |
![]() |
2 | Карынтыя Kärnten |
4 | 9 536 (5) | 560 753 (6) | 58,8 (8) | Клагенфурт Klagenfurt |
[2] |
![]() |
![]() |
3 | Ніжняя Аўстрыя Niederösterreich |
12 | 19 178 (1) | 1 588 545 (2) | 82,8 (4) | Санкт-Пёльтэн Sankt Pölten |
[3] |
![]() |
![]() |
4 | Верхняя Аўстрыя Oberösterreich |
11 | 11 982 (4) | 1 405 986 (3) | 117,3 (3) | Лінц Linz |
[4] |
![]() |
![]() |
5 | Зальцбург Salzburg |
4 | 7 154 (6) | 529 085 (7) | 74,0 (5) | Зальцбург Salzburg |
[5] |
![]() |
![]() |
6 | Штырыя Steiermark |
9 | 16 392 (2) | 1 203 986 (4) | 73,5 (6) | Грац Graz |
[6] |
![]() |
![]() |
7 | Ціроль Tirol |
5 | 12 648 (3) | 698 472 (5) | 55,2 (9) | Інсбрук Innsbruck |
[7] |
![]() |
![]() |
8 | Форарльберг Vorarlberg |
3 | 2 601 (8) | 364 611 (8) | 140,2 (2) | Брэгенц Bregenz |
[8] |
![]() |
![]() |
9 | Вена Wien |
11 | 415 (9) | 1 660 534 (1) | 4 001,3 (1) | Вена Wien |
[9] |
![]() |
![]() |
AT | Аўстрыйская Рэспубліка Republik Österreich |
62 | 83 872 (113) | 8 040 007 (86) | 95,9 | Вена Wien |
[10] |
Органы ўлады федэральных зямельПравіць
Кожная федэральная зямля мае ўласны выбарны заканадаўчы орган — ландтаг (ням.: Landtag), урад (ням.: Landesregierung) і губернатара (ням.: Landeshauptmann). Выбары праводзяцца раз у пяць гадоў (у Верхняй Аўстрыі — раз у шэсць гадоў). Губернатар абіраецца ландтагам.
Федэральныя землі маюць параўнальна невялікія заканадаўчя паўнамоцтвы. Гэта ў асноўным абумоўлена гістарычнымі прычынамі, бо ў перыяд імперыі цэнтральная ўлада была ў асноўным сканцэнтравана ў сталіцы — Вене.
Насельніцтва зямельПравіць
Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя, Вена і Бургенланд размешчаны ў даліне Дуная, і таму амаль уся іх тэрыторыя прыдатная для земляробства. Астатнія ж пяць зямель займаюць усходнія перадгор'і Альпаў і малапрыдатныя як для сельскай гаспадаркі, так і для цяжкай прамысловасці. Таму насельніцтва на тэрыторыі, займаемай сучаснай Аўстрыяй, з дагістарычных часоў пражывала ў месцах, дзе сёння размешчаны гэтыя чатыры зямлі. Самы густанаселены рэгіён — Вена. Прыгарады Вены размешчаны ў Ніжняй Аўстрыі. Нягледзячы на гэта, шчыльнасць насельніцтва ў гэтай зямлі невысокая, бо вялікія плошчы занятыя пад сельскую гаспадарку. Найменшая шчыльнасць насельніцтва — у высакагорным Ціролі, геаграфічна ізаляванай Карынтыяй і аграрным Бургенландам.
Гістарычнае развіццёПравіць
Рэспубліка Аўстрыя была створана пасля Першай сусветнай вайны на руінах шматнацыянальнай Аўстра-Венгерскай імперыі з 9 нямецкамоўных земляў, якія атрымалі сваё тэрытарыяльнае афармленне яшчэ ў Сярэднія стагоддзі, адасобіўшыся ад нямецкіх княстваў.
Зальцбург да 1803 года быў незалежным княствам пад кіраваннем Зальцбургцкага архібіскупа ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Верхняя і Ніжняя Аўстрыя ў мінулым уяўлялі сабой дзве паўсамастойныя часткі Аўстрыйскага эрцгерцагства — княства, якое з'яўлялася гістарычным сэрцам Аўстра-Венгерскай імперыі і якому пасля Першай сусветнай вайны прыйшлося развітацца са значнымі тэрыторыямі ў карысць Чэхаславакіі.
Гістарычны папярэднік Карынтыі — герцагства Карынтыя; Штырыі — герцагства Штырыя, Ціролі — графства Ціроль; частка тэрыторыі гэтых гістарычных правінцый пры правядзенні межаў дзяржавы Аўстрыя была перададзена суседзям — Італіі і Югаславіі.