Фелічэ Марыні
балетмайстар, кампазітар
Фелічэ Мары́ні (італ.: Morini) — балетмайстар і кампазітар 2-й паловы 18 стагоддзя.
Фелічэ Марыні | |
---|---|
Тэатр | Слонімскі тэатр Агінскага |
Біяграфія
правіцьРодам з Венецыі.
Балетмайстар Слонімскага тэатра Агінскага. Паступіў на службу да 1781 года, працаваў у ім да красавіка 1788 года.
Стварыў шэраг балетных партытур.
Адначасова выкладаў у Слонімскай балетнай школе.
Слонімскі балет пад кіраўніцтвам Марыні дасягнуў высокага ўзроўню: 4 вучні мясцовай школы выступалі ў Варшаве ў балеце «Рыбакі» (14 лютага 1788 года).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Фелічэ Марыні // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.