Фердынанд III Кастыльскі
кароль Кастыліі (1217—1252) і Леона (1230—1252)
(Пасля перасылкі з Фердынанд III (кароль Кастыліі))
Святы Фернанда III Кастыльскі (ісп.: Fernando III de Castilla, el Santo; 5 жніўня 1199, Самора — 30 мая 1252, Севілья, Іспанія) — кароль Кастыліі з 1217 года, кароль Леона з 1230 года. Сын Альфонса IX Леонскага і Берэнгарыі Кастыльскай. Прылічаны да ліку святых у 1671 годзе.
Фердынанд III Кастыльскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Fernando III de Castilla | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Берэнгарыя Кастыльская | ||||||
Пераемнік | Альфонса X Кастыльскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альфонса IX Леонскі | ||||||
Пераемнік | Альфонса X Кастыльскі | ||||||
Нараджэнне |
5 жніўня 1199[1] |
||||||
Смерць |
30 мая 1252 (52 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Альфонса IX | ||||||
Маці | Берэнгарыя Кастыльская | ||||||
Жонка | Лізавета Гогенштаўфен[d][2][3] і Жана дэ Дамартэн[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Альфонса X Кастыльскі[4], Фрэдэрык Кастыльскі[d], Фернанда Кастыльскі[d][4], Леанора Кастыльская[d][4], Берэнгарыя Кастыльская[d][4], Генрых Кастыльскі[d][4], Філіп Кастыльскі[d], Санча[d], Мануэль Кастыльскі[d], Марыя Кастыльская[d], Элеанора Кастыльская, Фердынанд[d], Луіджы Кастыльскі[d], Juan de Castilla[d] і Simon of Castille[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шлюбы і дзеці
правіць30 лістапада 1219 года ва ўзросце 21 годы Фердынанд III жаніўся на Элізабэт Гогенштаўфен, дачцэ герцага Філіпа Швабскага, таксама вядомай пад імем Беатрыс Іспанскай. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дзесяць дзяцей.
- Альфонса X (23 лістапада 1221 — 21 красавіка 1284), пераемнік Фердынанда III на каралеўскім прастоле Кастыліі.
- Фадрыке (верасень 1223—1277), быў таемна забіты па загаду Альфонса X.
- Фернанда (сакавік 1225—1243 ці 1248)
- Леанора (1227 — памерла ў маленстве)
- Берэнгарыя (1228—1288 ці 1289)
- Энрыке (сакавік 1230 — жнівень 1304)
- Феліпэ (снежань 1231—1274). Збіраўся сысці ў манахі, але быў настолькі захоплены прыгажосцю прынцэсы Крысціны Нарвежскай, нявесты аднаго са сваіх братоў і дочкі Хокана IV, караля Нарвегіі, што парушыў зарок і жаніўся на ёй.
- Санча (1233—1261), архібіскуп Севільскі і Таледскі.
- Хуан Мануэль (1234 — лістапад 1283)
- Марыя (1235 — памерла ў маленстве)
У 1235 годзе Элізабэт памерла, і ў жніўні 1237 года Фердынанд III жаніўся другі раз на Жане, графіні Панцье. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей.
- Фернанда (1239—1269), граф Амальскі
- Элеанора Кастыльская (1241—1290) Жонка Эдуарда Даўганогага, караля Англіі.
- Луіс (1243—1269)
- Хімен (1244 — памёр у маленстве)
- Хуан (1245 — памёр у маленстве)
Зноскі
Спасылкі
правіць- Гістарычныя дакументы на Vostlit.info Дамова Фердынанда III з валадаром Альмахадаў
Бургундская дынастыя | ||
Папярэднік Берэнгарыя |
Кароль Кастыліі 1217 — 1252 |
Пераемнік Альфонса X |
Папярэднік Альфонса IX |
Кароль Леона 1230 — 1252 |