Фонд салідарнасці BYSOL
Фонд салідарнасці BYSOL ― некамерцыйная няўрадавая арганізацыя, створаная 14 жніўня 2020 года ў адказ на масавыя арышты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Фонд арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. На дадзены момант фонд працуе ў напрамку падтрымкі палітычных зняволеных, дваровых ініцыятыў, перанавучанні звольненых па палітычных матывах, экстранай рэлакацыі людзей за межы краіны і персанальнымі зборамі.
Фонд салідарнасці BYSOL | |
---|---|
BYSOL | |
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 14 жніўня 2020 |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
bysol.org |
ГісторыяПравіць
Фонд пачаў сваю работу 14 жніўня 2020 года ў Кіеве. Першапачаткова ідэя стварэння фонду належала Андрэю Стрыжаку, ён таксама выступіў заснавальнікам арганізацыі.[1] Для запуска персанальнага збору сродкаў на Facebook фонду трэба было мець рэзідэнта ў адной з краін Паўночнай і Заходняй Еўропы ці Паўночнай Амерыкі. Таму першапачатковы збор сродкаў запусціў сябра каманды BYSOL Аляксей Кузьмянкоў у Нідэрландах. Пасля ў Нідэрландах фонд зарэгістраваў юрыдычную асобу[2]. 4 студзеня 2021 года Фонд салідарнасці атрымаў афіцыйны статус дабрачыннай арганізацыі на Facebook, што дазволіла арганізоўваць зборы без стандартнай камісіі.[3]
Па вырашэнню МУС РБ 3 снежня 2021 года BYSOL быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Супраць заснавальніка фонду Андрэя Стрыжака была ўзбуджаная крымінальная справа. Следчы камітэт заявил, што BYSOL «фінансуе страйкамы прадпрыемстваў, дэструктыўныя дваровыя супольніцтва, гэтак называемые фонды медыцынскай, спартыўнай і культурнай салідарнасці».[4] Па словам Андрэя Стрыжака, экстрэмісцкім быў прызнаны не сам фонд, а яго сайт, сацыяльныя сеткі, а таксама асабовыя старонкі Стрыжака, Марыі Забары і Аляксандры Зверавай. Таксама Стрыжак заверыў, што гэтае рашэнне ніяк не адаб'ецца на працы фонду, ахвяры рэпрэсій па ранейшаму змогуць получать дапамогу, а донары здзяйсняць пералікі.[5]
Зноскі
- ↑ Фонд беларускай Салідарнасці. Што за год зрабіў BYSOL . БелСат. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2022.
- ↑ Кому помогает белорусский Фонд солидарности BYSOL, и при чем здесь криптовалюты (руск.). Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021.
- ↑ BYSOL получил статус благотворительной организации в Facebook (руск.). REFORM.by. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021.
- ↑ Сергей Гуща. Фонд BYSOL объявлен в Беларуси экстремистской организацией (руск.). Deutsche Welle (4 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021.
- ↑ Андрей Стрижак рассказал, как будет работать фонд BYSOL (руск.). REFORM.by (3 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.