Форт-Додж (Аява)
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Форт-Додж (англ.: Fort Dodge) — горад у акрузе Уэбстэр , штат Аява, ЗША.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Клімат
правіцьУ Форт-Додж вільготны кантынентальны клімат (Дфа) з гарачым, дажджлівым летам і халоднай зімой. Зімой звычайна бывае невялікі снег, хоць каля паловы зімовых ападкаў выпадае ў выглядзе дажджу[3].
Гісторыя
правіцьФорт-Додж бярэ пачатак з 1850 года, калі рота 6-га полка была накіравана з форта Снелінг для ўзвядзення і гарнізона ў форт на стыку ракі Дэ-Мойн і затокі Яшчар.
Першапачаткова ён называўся Форт-Кларк, але быў перайменаваны ў Форт-Додж, бо ў Тэхасе існаваў іншы форт з такой жа назвай. Ён быў названы ў гонар Генры Доджа, губернатара тэрыторыі Вісконсін (у склад якога ўваходзіла Аява, пакуль не стала штатам у 1846 годзе).
Форт быў закінуты арміяй у 1853 годзе, ў наступным годзе Уільям Віллэмс, грамадзянскі ўладальнік крамы ў Форт-Додже, купіў зямельныя ўчасткі і будынкі старога форта.
У 1869 быў заснаваны горад Форт-Додж.
Дэмаграфія
правіцьПерапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1860 | 672 | ||
1870 | 3 095 | 360.6% | |
1880 | 3 586 | 15.9% | |
1890 | 4 871 | 35.8% | |
1900 | 12 162 | 149.7% | |
1910 | 15 543 | 27.8% | |
1920 | 19 347 | 24.5% | |
1930 | 21 895 | 13.2% | |
1940 | 22 904 | 4.6% | |
1950 | 25 115 | 9.7% | |
1960 | 28 399 | 13.1% | |
1970 | 31 263 | 10.1% | |
1980 | 29 423 | -5.9% | |
1990 | 25 894 | -12% | |
2000 | 25 136 | -2.9% | |
2010 | 25 206 | 0.3% | |
Бягучы 2019 | 23 888 | [4] | |
1860-2019 U.S. Decennial Census[5] |
Паводле перапісу 2010 года, ў горадзе пражывала 25 206 чалавек, што на 70 (0,3%) больш, чым у 2000 годзе[6].
У 2010 годзе ў горадзе пражывала 25 206 чалавек у 10 275 хатніх гаспадарках з 5850 сем'ямі.
Шчыльнасць насельніцтва складала 597 чал./км².
У горадзе на 100 жанчын прыпадала 105,4 мужчыны.
Занятае грамадзянскае насельніцтва складала 10 799 чалавек. Асноўныя напрамкі занятасці: адукацыя, ахова здароўя і сацыяльная дапамога — 25,1%, рознічны гандаль — 15,3%, вытворчасць — 12,8%, мастацтва, забавы і адпачынак — 11,1%.
Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку склаў 53 590 долараў (медыяна 39 315), а сярэдні даход на сям'ю - 68 674 долары (медыяна 50 693).
Расавы склад насельніцтва
Этнічная група | 2000 | 2010 |
Белыя | 22.904 (91,1%) | 21.835 (86,6%) |
Афраамерыканцы | 952 (3,8%) | 1.376 (5,5%) |
Азіяты | 214 (0,9%) | 212 (0,8%) |
Лацінаамерыканцы | 739 (2,9%) | 1.270 (5,0%) |
Усяго | 25.136 | 25.206 |
Эканоміка
правіцьГалоўныя індустрыі Форт-Доджа — біяпаліва, корм для хатняй жывёлы, гіпс і горная прамысловасць вапняка, вытворчасць гажи, грузаперавозкі, выраб ветэрынарных фармацэўтычных прэпаратаў і вакцын і рознічнага гандлю.
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2010 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2010. Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ United States of America. Iowa. Fort Dodge Climate-Data.org
- ↑ Population and Housing Unit Estimates . United States Census Bureau (24 мая 2020). Праверана May 27, 2020.
- ↑ Census of Population and Housing . Census.gov. Праверана June 4, 2015.
- ↑ Iowa Trend Report 2: State and Complete Places(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 7. 1. 2013..
Спасылкі
правіць- Афіцыйна старонка
- Публічная бібліятэка Форт-Доджа
- Fort Dodge Convention & Visitors Bureau Архівавана 19 кастрычніка 2020.
- Trinity Regional Medical Center
- City Data Comprehensive Statistical Data and more about Fort Dodge, Iowa