Франсіска Марэна Фернандэс (адмірал)

Франсіска Марэна Фернандэс (ісп.: Francisco Moreno Fernández; 7 лістапада 188321 студзеня 1945) — адмірал ВМФ Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў[3].

Франсіска Марэна Фернандэс
Дата нараджэння 7 лістапада 1883(1883-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1945(1945-01-21)[1] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў Spanish Navy[d]
Званне адмірал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Order of Charles III Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of the Military Merit - White Badge Grand Cross of Naval Merit with white badge

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў г. Сан-Фернанда (Кадыс).

На іспанскім флоце служыў з 15 гадоў. Першапачаткова накіраваны на фрэгат «Asturias», дзе размяшчалася плывучая ваенна-марская школа. Ужо ў 19 гадоў меў званне карабельнага прапаршчыка.

У 1917 годзе быў прызначаны ў склад экспертнай камісіі, якая ў сярэдзіне Першай сусветнай вайны накіравалася ў Германію для вывучэння яе ваенных партоў. Пасля камандзіроўкі прыняў камандаванне тарпедным катэрам № 12. У 1920 годзе ўключаны ў склад Паўночнай гідраграфічнай камісіі.

Як спецыяліст па карабельным гарматам стаў начальнікам артылерыі браняносца «Хаймэ I». Камандаваў берагавой аховай Лараша ў Марока. У 1935 годзе заняў пасаду дырэктара Ваенна-марскога каледжа.

На момант ліпеньскага паўстання 1936 года знаходзіўся ў Феролі, дзе далучыўся да нацыяналістаў. У час грамадзянскай вайны буў кіраўніком паўстанцкага флоту. У 1937 годзе прызначаны галоўным адміралам сухапутных, марскіх і паветраных сіл Міжземнаморскай блакады.

Пасля вайны заняў пасаду генерал-капітана Картахены, потым — Фероля.

Пасмяротна атрымаў тытул маркіза Альбарана. Пахаваны ў Пантэоне славутых маракоў.

Абвінавачванні

правіць

У 2010 годзе Марэна Фернандэс быў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Франсіска Франка, пасмяротна абвінавачаных Нацыянальным судом Іспаніі ў злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых падчас грамадзянскай вайны і ў першыя гады дыктатуры[4].

Крыніцы

правіць
  1. Francisco. Marqués de Alborán (I) Moreno Fernández // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.lavozdelsur.es/ediciones/provincia-cadiz/san-fernando/senora-ministra-por-marinos-masacre-franquista-ilustres-san-fernando_316555_102.html
  3. Moreno, Francisco. La Guerra en el Mar Editorial AHR, Barcelona (1959)
  4. El País «Garzón reparte la causa del franquismo» Consultado el 25 de marzo de 2013